• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.10.2022 | Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-класы, гонка, супольныя спеўкі ў гарадах Беларусі, монаспектакль у Вільні,  гістарычны квэст у Беластоку — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


265.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Майстар-клас па выцінанцы ад Наталлі Сухой у Мінску

253.jpg

Жадаеце сваімі рукамі стварыць карункавы партрэт катка пад далікатным кіраўніцтвам спадарыні Наталлі Сухой? Завітвайце на майстар-клас!

Трэйлавая гонка «Шляхам Якуба Коласа» ў Акінчыцах

254.jpg

Спаборніцтвы пройдуць у маляўнічых месцах: высокі бераг ракі Нёман, найпрыгажэйшыя лясныя дарогі Акінчыц (радзімы Якуба Коласа), Смольні, апетыя беларускім песняром у многіх творах. Траса пракладзеная міма мемарыяльных сядзіб музея Якуба Коласа.

Джазавы духавы квінтэт на сядзібе Янушкевічаў у Ракаве

255.png


Абяцаюць творы Дэйва Брубека, Майка Маўэра, Чыка Корыя!

Гомель 

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі

256.jpg

Свайго асабістага павука, які будзе  забяспечваць  дабрабыт вашай сям’і і ахоўваць хату ад нячыстай сілы, вы можаце стварыць уласнаруч на суботнім мастар-класе.

Супольныя спеўкі ў Гомелі

257.jpg

На спеўках можна будзе паспяваць разам беларускія песні, адчуць моц свайго голасу ды атрымаць асалоду ад сутворчасці з аднадумцамі.

Віцебск

«Сны Синей Собаки» граюць канцэрт у Віцебску

258.png

Аўтары незабыўных песень пра аматара галубцоў і крабаў-салдафонаў, едзе ў Віцебск з вялікім пост-панк канцэртам.

Літва

Вільня

KETEVAN з монаспектаклем «Маналог Мэрылін Манро» ў Вільні

260.jpg

Абяцаюць цёплы творчы вечар музыкі, паэзіі ды віна (віно ды іншыя ўлюбёныя напоі прыносьце з сабой — дазваляюць).

Польшча

Беласток

Гістарычны квэст «Шляхамі Францыска Скарыны» ў Беластоку

261.jpeg

Прыходзьце ўзгадаць і натхніцца жыццёвым шляхам Францыска Скарыны ў інтэрактыўнай гульні паводле гістарычных падзей і жыццёвага шляху славутага земляка. Абяцаюць заданні складаныя і не вельмі — і мноства цікавостак.

Варшава

Беларуска-ўкраінскі вечар харавой музыкі «Галасы за мір» у Варшаве

262.jpg

Беларускі «Concordia Choir» пад кіраўніцтвам Галіны Казіміроўскай ды ўкраінскі камерны хор «Sofia» пад началам Алесіа Шамрыцкага заспяваюць беларускай і ўкраінскай музыкі ды твораў замежных кампазітараў.

Адкрыццё беларускай кніжнай выставы ў Варшаве

262.jpeg

З нагоды адкрыцця будзе прэзентацыя кнігі паэзіі Ганны Янкуты «Канстытуцыя». Таксама выступіць літаратуразнаўца Васіль Дранько-Майсюк.

Вялікабрытанія

Лондан

Майстар клас па вышыўцы ў Лондане

264.jpeg

Скарынаўская бібліятэка запрашае на файны майстар-клас па беларускай традцыйнай вышыўцы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам». Вось, да пракладу, некалькі магчымых варыянтаў, куды варта з’ездзіць і што паглядзець:

Вандруем разам з «Будзьма!». Што паглядзець у Аршанскім раёне

7 цудаў Лунінеччыны

7 цудаў Шаркаўшчыны: гайд ад «Будзьма!»

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип