• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.01.2018 | Культура

Культура BY: рэанімацыя ці труна?

На днях асноўнай культурніцкай тэмай Беларусі стала смерць салісткі гурта The Cranberries. Гэта сапраўды гучная і трагічная падзея, але ці не заўважылі вы адной даволі непрыемнай рэчы?

Смерць замежнай музыкі аказалася амаль адзінай рэзананснай культурніцкай навіной у нашай прасторы за апошні час. Ну, апроч пытання курэння пана Шнурава на прэс-канферэнцыі. А дзе беларускае? Дзе ўвогуле мастацтва і культура? Я магу даць адказ: у паўзабытай афрыканскай рэанімацыі. Чаму так рэзка і негатыўна? Пра гэта і пагаворым.

 

Багдан Сакалоў

 Калі казаць груба, культура і мастацтва ў беларускай прасторы далёка не ў фаворы. Ну сапраўды, дзе сёння шараговы аматар прыгожага можа пачытаць добрую крытыку, агляд выставы і ўвогуле нешта цікавае пра беларускіх крэатараў культуры і мастацтва?

На жаль, няма ніводнага якаснага і скіраванага на масавую аўдыторыю культурніцкага СМІ. Я не кажу, што ўвогуле мала такіх праектаў (хаця і іх можна палічыць на пальцах адной рукі), але іх маштаб і кантэнт ніяк не могуць прэтэндаваць на нейкі ўплыў.

Раней былі хаця б спробы, а цяпер для пошуку нечага цікавага ў сталіцы мне даводзіцца сядзець у кустарных афішах і суполках, браць у рукі нябачны мачэтэ і прасякаць сабе шлях праз джунглі рэкламы і чарговых незразумелых курсаў нейкага там майстэрства. І гэта тычыцца ўсяго – ад выставаў да цікавых мясцовых гуртоў. Але пра гэта пазней.

Дык чаму ў нашай зоне BY так не любяць пісаць пра нашыя і так кволыя культурніцкія выбрыкі? Адкажу як журналіст: піпл не хавае. Ну сапраўды, каб трапіць хаця б на задворкі нейкага партала, трэба найперш за ўсё быць цікавым і мець хоць нейкі рэзананс. Ці можа на сённяшні дзень хаця б адна беларуская выстава пахваліцца добрай арганізацыяй, сапраўды цікавым шоў і піярам? Не. Многія ж лічаць, што гэта акурат той радок бюджэту, на якім можна эканоміць. Ну няўжо беларуская літаратура такая дрэнная, што  сярэднія тыражы нашых кніжак вельмі рэдка перавышаюць 200-300 экзэмпляраў? Ну ці калі б была напраўду кепская літаратура, тую ж Вольгу Гапееву ніколі б не публікавалі за мяжой, праўда? Але ці шмат прадстаўнікоў нават з нашай крэатыўнай моладзі ведае яе творчасць? Не.

І вось тут мы атрымліваем сумнавядомы парадокс беларускай крэатыўнай прасторы: за мяжой цэняць, а тут – толькі ў абмежаваным коле пэўнай суполкі людзей. Ладна, тут можна яшчэ сказаць, што жанр даволі элітарны.

Але што вы скажаце, калі назвы гуртоў “Мроя”, “Новае Неба”, “Маўзер” нават сярод свядомай моладзі ўжо нічога не азначаюць? Добра, забыліся. Дык дайце інфу: дзе знайсці, прасвяціцца? Ды нідзе!

І рэч не толькі ў нейкіх аглядах і артыкулах, але і ў самой творчасці. Цэлыя альбомы губляюцца ў гісторыі! Нават я, працуючы над сваімі рэтраспектыўнымі аглядамі, часам проста не магу ў сеціве сабраць усю дыскаграфію пэўнага гурта. А калі яшчэ дадаць, што дыскі гэтыя ўжо даўно не ў продажы, то сапраўды выклікайце хуткую, трэба зафіксаваць час і дату смерці. І гэта, калі шчыра, яшчэ нядрэнны стан. Выяўленчаму мастацтву ў Беларусі можна ўвогуле забіваць цвікі ў труну. Дзе папулярная інфармацыя пра нашых сапраўды вартых увагі мастакоў? Дзе ўвогуле пра іх вядзецца гаворка, апроч дзяржаўных выставаў, дзе збіраецца штораз адзін і той жа люд? Добра, што яшчэ неяк трымаюць мінімальную пазнавальнасць такіх асобаў, як Малевіч, Шагал і Драздовіч, але давайце будзем шчырымі: яны і не толькі яны заслугоўваюць нашмат больш, чым тое, што ў нас цяпер ёсць. Некаторыя мастакі круцяцца, паспяхова прадаюцца і выстаўляюцца за мяжой, збіраюць публіку. Дзе хаця б інфармацыя аб дасягненнях беларускіх творцаў? Хм… толькі, можа, у іх каталогах, якія таксама яшчэ трэба знайсці. Я ўжо маўчу пра мясцовы арт-рынак, якога няма. Канечне, тут прысутнічаюць пэўныя выбрыкі ў выглядзе Галерэі “Ў” ці арт-галерэі “Белгазпрамбанка”, але ці дастаткова гэтага для, падкрэсліваю, 9,5-мільённай краіны? Дык трымайце вынік: беларуская культура не проста ў андэграўндзе, а ў сапраўднай афрыканскай рэанімацыі, дзе мясцовыя шаманы б’юць у бубен і спрабуюць магіяй вуду выратаваць беларускую крэатыўную прастору. Скажу наўпрост – не дапамагае.

І калі б рэч была толькі ў піяры з боку медыяў. У Беларусі сапраўды шмат вельмі таленавітых і перспектыўных крэатыўных кадраў, якія рэальна могуць зрабіць тут культурны эдэм, але ёсць адна праблема. Ніхто не хоча працаваць над сабой у плане раскруткі. І атрымліваецца сумны парадокс – ці поўны і бязлітасны попс, ці поўны андэграўнд. Ці Ксенія Сітнік, ці Жыгімонт Ваза. Ці FSP, ці дзіўнаваты маўклівы анарха-фэст у гаражы нейкай прамзоны. Ці Ленін у Нацыянальным мастацкім, ці фотавыстава “Халат” у падвальчыку Саюза дызайнераў (даўнавата было, недзе ў 2012-2013). Такіх параўнанняў, на жаль, мноства. І зноў жа, усе другія пункты ўвогуле невядомыя сярод нашай моладзі. І мы падыходзім да галоўнай прычыны афрыканскай рэанімацыі, мясцовых шаманаў вуду і страўніка Ктулху.

Большасці нават свядомай беларускай моладзі начхаць на беларускую крэатыўную прастору.

Адзінае, што трымаецца ў іх свядомасці з беларускага, – гэта вышымайкі, арнамент галаўнога мозгу, Караткевіч і “Брута”. Фактычна, вось і ўся беларуская культура для моладзі! Заслона гэтай не самай папулярнай пастаноўкі апускаецца, у душы скрабецца дэжа вю, а ў галаве думкі, як бы хутчэй зганяць паесці гэтых выдатных французскіх булачак (олдфагі зразумеюць). Мне асабіста вельмі шкада, калі я пачынаю распавядаць пра такіх асобаў беларускай культуры, як Альгерд Бахарэвіч, Алесь Марачкін, Бенька, Мікалай Халезін і многіх іншых, у маіх равеснікаў у 90% выпадкаў з’яўляецца толькі адно пытанне: “А хто гэта?”. Вось і прыехалі!

У такія моманты я задаю сабе вельмі сумныя пытанні, пасля адказу на якія хочацца пра ўсё забыцца, сабраць чамаданы і скіравацца на іншую сваю радзіму. Каб як найдалей – не бачыць гэтага. А пытанні наступныя: “Што будзе, калі носьбіты гэтых ведаў сыдуць? А што будзе ведаць пакаленне, якому цяпер усяго пара гадоў? А што будзе яшчэ далей – з іх дзецьмі?”. Адказ у мяне пакуль толькі адзін: “Памятаць не будуць – і кропка”. І гэта катастрофа, бо калі страчваецца культура, гонар за яе, то страчваецца і нацыя. Бо калі Францыя, Германія, Польшча і Літва могуць скорагаворкай пералічыць свае культурныя дасягненні, то ў Беларусі гэта ўсяго толькі тэма для чарговай дыскусіі на кухні з цыгарэтай, келіхам і не заўсёды прыемнай кампаніяй.

Калі ўсё так сумна, то навошта ўсе гэтыя радкі? Каб канстатаваць смерць? Атрымаць нападкі, што я проста не бачу гэтага эфемернага Залатога часу беларушчыны і яе культуры? Ці, можа… я хэйтар і троль лубянскага паходжання? Насамрэч я, малады і нявопытны, маю ў думках адзін рэцэпцік, які ў тэорыі можа пачаць працэс выздараўлення нашага пацыента. На жаль, я другі раз не здолею вынайсці пеніцылін, але агучыць назву лекаў, можа, і здолею.

Дык вось, рэцэпт лекаў для беларускай культуры ад маладзёна Багдана Сакалова:

  • Перавезці пацыента з Афрыкі ў беларускае медыйнае поле.
  • Трэба больш залатых культурніцкіх СМІ!
  • Андэграўнд, стань нарэшце панкам!
  • Дзеячы, кажыце пра культуру, асобаў, кажыце пра ўсё, што бачыце ў беларускім мастацтве.
  • Крытыка! Беларусі патрэбная крытыка, а не срач ці, яшчэ горш, ружовы кефірны экстаз!
  • Канкурэнцыя! Усе, хто можа, стварайце і крычыце пра гэта куды толькі можна! Спаборнічайце!
  • Show must go on!
  • “Паехалі!”

Калі пачаць хаця б з гэтага, то, я веру, ахвяра афрыканскай мухі цэцэ пад назвай “беларуская крэатыўная прастора” пачне папраўляцца. І я сапраўды веру, мару, што настане момант, калі ахвяра стане тытанам і depeche mode у сусвеце! Даеш Мінск сталіцай культуры ў Еўропе! Усё ў нашых руках!

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип