• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.05.2023 | Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

У Мінску пачалі судзіць педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта, затрымалі экс-дэпутатку Палаты прадстаўнікоў, экс-кіраўніцу ліквідаванага Таварыства беларускай мовы Алену Анісім, палітзняволеным Аксане Зарэцкай і Багдану Караўцу пакінулі прысуд у сіле.


895.jpg
Патрыцыя Свіціна


15 траўня затрымалі мінскага відэографа Максіма Хекалу. 

Мужчына прафесійна займаецца стварэннем відэа і фотаздымкай — сярод яго кліентаў быў футбольны клуб «Крумкачы» (але хлопец там не працуе). Таксама Максім мае бізнэс па арэндзе касцюма панды для вечарын і іншых мерапрыемстваў, але час ад часу ладзіць з ім і дабрачынныя мерапрыемствы, да прыкладу, для дзіцячых дамоў.

Вядома, што Максіма затрымлівалі падчас «Марша адзінства» 6 верасня 2020 года. У відэа сілавікоў ён кажа, што пасля нібыта ладзіў «партызанскія» акцыі ў сваім двары і ваколіцах — вывешваў нацыянальныя сцягі і стужкі ў нацыянальных колерах.

23 траўня ў Вярхоўным судзе разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенай Наталлі Дулінай.

Былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, сябра Каардынацыйна рады,Наталля Дуліна была асуджана на 3,5 гады калоніі паводле арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Падтрымайце Наталлю: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Наталля Алегаўна Дуліна

Затрыманая Алена Анісім

Вядома, што па экс-дэпутатку прыйшлі на яе працу ў Акадэміі навук.

18 траўня сілавікі затрымалі спявачку Патрыцыю Свіціну, якая ў 2020 годзе адмовілася ад стыпендыі Лукашэнкі.

На «пакаяльным відэа», дзяўчына расказвае, што з’яўлялася лаўрэатам стыпендыі па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2020 годзе яна, паводле ўласных слоў, «удзельнічала ў пратэстах», «выходзіла на дарогі» і ў складзе калоны «перакрывала рух транспарту».

Таксама яна кажа, што публікавала ў сацсетках «негатыўныя паведамленні» пра сілавікоў, аб «спецаперацыі, якая праводзіцца на тэрыторыі Украіны» і «распальвала варожасць і нянавісць паміж славянскімі народамі».

19 траўня пачаўся судовы працэс па справе педагога-рэпетытара Яўгена Лівянта.

Па крымінальнай справе разам з Лівянтам праходзяць яшчэ шэсць чалавек, у тым ліку яго жонка і дзеці.

Нагадаем, вядомы рэпэтытар, суўладальнік цэнтру «100 балаў» Яўген Лівянт, яго жонка Юлія, старэйшая дачка Ганна, зяць Мікіта Драздоў і суўладальнік цэнтру Аляксей Іваноў былі затрыманыя напачатку года — іх вінавацяць паводле «народнага» арт. 342 КК.

Палітзняволеным Аксане Зарэцкай і Багдану Караўцу пакінулі прысуд у сіле.

14 сакавіка экспертцы па этыкеце прысудзілі Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 года калоніі, заснавальніку кампаніі Astronim Багдану Караўцу — 2 гады калоніі. Іх абвінавацілі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Аксана — член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, культуралагіня, магістарка педагогікі. Яна мае дваіх дзяцей, а Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю.

Падтрымайце іх грашовымі пераводамі, пасылкамі, тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Зарэцкая Аксана Анатольеўна | Багдан Уладзіміравіч Каравец

21 траўня гомельскі актывіст Ілля Міронаў выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту.

Нагадаем, 11 траўня Ілля пайшоў у РАУС на «прафілактычную размову» — пасля яе актывіста і затрымалі.

Таксама ў гэты дзень па ўсім свеце прайшлі акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Чытайце яшчэ: Як можна падтрымаць палітвязняў? Карысныя парады


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 09.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 09.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 09.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 09.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 09.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 09.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип