Купалаў фэст пройдзе ў Радашковічах

06.07.2021 Афіша

11 ліпеня ў Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст, які штогод ладзіць тутэйшая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, піша Сatholic.by.


КФ.jpg

А 10-й гадзіне ў радашковіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы, дзе быў ахрышчаны Пясняр, распачнецца цэлебрацыя святой Імшы.

У 11.15 фэст працягне акцыя «Чытаем Купалу разам». Пробашч парафіі ў Радашковічах ксёндз канонік Юры Быкаў ад імя ўсіх вернікаў шчыра запрашае ахвотных да ўдзелу ў Купалавым фэсце.

Сatholic.by