Куратарскі праект Сяргея Шабохіна “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”

26.10.2009

nea_pop_better

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”. Адкрыццё праекту 1 лістапада.

Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы

У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д.

Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца тварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым ці гэта проста падманлівая ілюзія?”

Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале”

Удзельнікі праекта:

Уладзімір Цэслер
Сяргей Войчанка
Руслан Вашкевіч
Артур Клінаў
Сяргей Ждановіч
Аляксандр Некрашэвіч
Канстанцін Селіханаў
Міхаіл Гулін
Антаніна Слабодчыкава
Аляксей Лунёў
BWGM
Андрэй Лянкевіч
Максім Осіпаў
Ганна Сакалова
Аляксандр Бельскі
Дар’я Іваноўская
Павел Вайніцкі
Алена Шычко
Сяргей Шабохін

Акрамя галоўнай выставы ў праект уваходзяць лекцыі, дыскусіі, сустрэчы з мастакамі, прэзентацыі, дадатковыя выставы і шэраг іншых падзей.

Працягнецца праект да 20 лістапада.

Падрабязная праграма мерапрыемстваў будзе прадстаўленая ў самой галерэі ці на яе сайце: www.ygallery.by

Тэгі: