• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.02.2021 | Адукацыя

Анлайн-курс па арганізацыі мерапрыемстваў “Рабі смела!”

Марыш зладзіць сваё мерапрыемства, але не ведаеш, з чаго пачаць? Ці ўжо маеш досвед у арганізацыі мерапрыемстваў, але хочаш яго ўдасканаліць? На практычным анлайн-курсе “Рабі смела!” мы падзелімся сваімі “рэцэптамі” паспяховых мерапрыемстваў, якія змяняюць свет да лепшага. А таксама дапаможам знайсці тыя неабходныя “інгрэдыенты”, якіх не стае для тваіх мерапрыемстваў, бо самі ведаем, як бывае складана і страшна пачынаць штосьці новае.

Афиша Рабі смела!_бел.png

Чаго чакаць

Па выніках нашага анлайн-курса ты:

-       будзеш ведаць агульную логіку падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў;

-       даведаешся пра асаблівасці анлайн- і афлайн-фарматаў;

-       зможаш праводзіць мерапрыемствы інклюзіўна;

-       атрымаеш магчымасць правесці ўласнае мерапрыемства.

Для каго

Курс разлічаны на 20 удзельнікаў і ўдзельніц, якія прадстаўляюць інтарэсы моладзі ці працуюць з гэтай мэтавай групай і не мелі (або мелі мала) вопыту ў арганізацыі мерапрыемстваў як анлайн, так і афлайн. Мы будзем радыя бачыць удзельнікаў/удзельніц з усіх куткоў Беларусі. Будзе крута, калі ты ўжо маеш ідэю для свайго мерапрыемства, але гэта неабавязкова!

Як будзе праходзіць

Курс будзе праходзіць з 20 лютага да 20 сакавіка. Кожны тыдзень у Zoom будуць ладзіцца па 2 заняткі - серада 18:30, субота 15:00 - працягласцю 1,5-2 гадзіны. Пасля кожнага занятку запланавана невялікае хатняе заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы твайго мерапрыемства і зойме прыкладна 15-60 хвілін. Для паўнавартаснага ўдзела ў курсе спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова спатрэбіцца смартфон. Удзельнікі і ўдзельніцы, якія паспяхова завершаць курс, атрымаюць сертыфікаты. Падрабязная праграма курса.

Як трапіць

Каб навучацца на курсе, неабходна запоўніць анкету да 23:59 14 лютага. Не пазней 16 лютага вы атрымаеце запрашэнне на адрас пошты, якую пазначыце пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежавана, таму мы пакідаем за сабою права адбіраць удзельнікаў/удзельніц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах.

Хто арганізатар

Заняткі ў межах курса будуць праводзіць прадстаўнікі і прадстаўніцы каманд арганізацый-партнёраў курса, якія маюць вопыт правядзення мерапрыемстваў рознага фармату і маштабу ў розных гарадах Беларусі.

Курс арганізаваны Цэнтрам «Жывая Бібліятэка» у межах праекта RegiON сумесна з моладзевай арганізацыяй NSNL, тайм-клубам «1387» (Бабруйск) і Культурна-адукацыйнай платформай «Першы крок».

Калі ў вас узніклі пытанні па правядзенні курса - смела пішыце на пошту [email protected] з пазнакай у тэме ліста “Рабі смела!”.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип