Квіткі на “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” з удзелам Алега Скрыпкі разыграныя

14.12.2011

Падведзеныя вынікі конкурсу, у межах якога мы разыгрывалі 10 квіткоў на шалёную этна-дыскатэку ад Алега Скрыпкі і прэзентацыю дыска “Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2” у клубе Loft 15 снежня, то бок заўтра.

Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася адказаць на 4 нескладаныя пытанні. Вось правільныя адказы:

1. “Мумий Тролль”.
2. “Воплі Відаплясава”.
3. Leon Gurvitch Project (адмыслова для праекту «Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2» запіс «Акіяна ў цішы» быў зроблены на сольным канцэрце Leon Gurvitch Project у тэатры «Pollitburo» ў Гамбургу 14 траўня 2010).
4. Шалі. Кампанія «Будзьма беларусам!» распачалася 1 кастрычніка 2008.

Правільныя адказы на ўсе пытанні даў толькі адзін чалавек – Вера Лазоўская!

Яна ўзнагароджваецца адразу трыма квіткамі, так што зможа схадзіць на канцэрт, захапіўшы з сабою найлепшых сяброў. Астатнія ўдзельнікі, якія зрабілі па адной памылцы (а гэта яшчэ 5 чалавек), атрымаюць па адным квітку! Інструкцыі высланыя ім на мэйлы.

Квіткі на канцэрт можна будзе набыць непасрэдна перад выступам.

Нагадаем, што на канцэрце акрамя выступу Алега Скрыпкі будзе прэзентаваная складанка з беларускамоўнымі версіямі тузіна зорных песняў, што раней гучалі на іншых мовах. Паслухаць іх можна тут.