La Libertad – праект Станіслава Жукава (Мінск, Беларусь) і Змітра Грыба (Уроцлаў, Польшча). Натхнёныя творчасцю Стывена Уілсана і Дэвіда Гілмара, мы пачалі выпрацоўваць сваё прагрэсіўнае гучанне, і цяпер нашую музыку можна апісаць як progressive/ambient rock. Тэматыка песень закранае псіхалогію чалавека, асаблівасці фармавання светапогляду праз прызму суб’ектыўнага ўспрымання.

Дэбютны ЕР пад назовам Plastic Plane Crash быў амаль цалкам запісаны на дамашняй студыі (акрамя акустычных інструментаў ды вакалу) і выпушчаны ў студзені 2014 года. З той пары, працуючы ў рэжыме online, яны сабралі дастаткова ідэй, каб рухацца далей, і цяпер, уз’яднаўшыся ў Мінску, хочуць рэалізаваць адну з іх на новым узроўні.
Новы максі-сінгл будзе ўяўляць сабой развіццё і лагічны працяг канцэпцыі папярэдняга рэлізу як у музычным плане, так і ў сэнсавым. Кампазіцыя трэка пабудаваная на кантрастах і прадугледжвае драматургію. Апроч стандартных інструментаў будуць выкарыстаныя электроніка й смычковы квартэт.
Сінгл – гэта толькі частка задуманага. Апроч асноўнага трэка рэліз будзе змяшчаць “урэзаную” яго версію, разлічаную на радыёфармат. Больш за тое, канцэпцыя і даўжыня трэка (~12 хвілін) дазваляе не абмяжоўвацца стандартнай відэадарожкай, а зняць псіхадэлічны кароткаметражны фільм, які будзе візуальным працягам і дапаўненнем музычнай дарожкі, з’яўляючыся пры гэтым самастойнай адзінкай.
У ліку тых, хто супрацоўнічае з La Libertad, можна вылучыць Уладзіміра Развадоўскага (“Без Білета”), Антона Немагая (“Не прислоняться! The band”), Віялету Завадскую (удзельніцу “Академии талантов” на АНТ), Стыва Крамера ды іншых.
Вялікую частку фінансавання праекта пакрываем ўдзельнікамі праекта, але маштаб задуманага вымусіў звярнуцца па падтрымку да краўдфандынгавага партала planeta.ru.
Ужо практычна скончаны запіс музычнай часткі праекта. Здымкі фільма плануюцца намі на восень (кастрычнік-лістапад), пасля завяршэння кампаніі па зборы сродкаў.
La Libertad на VK.com: https://vk.com/la.libertad
La Libertad на Фэйсбуку: https://www.facebook.com/la.libertad.official
Праект на planeta.ru: https://planeta.ru/campaigns/8839