У вясновам сезоне на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» аднаўляецца цікавая інтэрактыўная праграма, якая кожныя выходныя будзе распавядаць пра самыя значныя эпохі, падзеі і людзей, што пакінулі прыкметны след у гісторыі Беларусі, піша Новы Час.
Першыя княствы, шлях «З вараг у грэкі», стварэнне ВКЛ, войны з крыжакамі, Грунвальдская бітва, палітычныя уніі і саюзы — на мерапрыемствах праекта «Легендарныя эпохі» вы сустрэнецеся з рэканструктарамі розных гістарычных перыядаў, гісторыкамі, артыстамі і музыкамі, майстрамі і рамеснікамі!
10 красавіка 2021 праграма будзе прысвечана Рыцарам Вялікага Княства і эпосе Сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя займальнага экскурса ў гісторыю, аповеда пра даспехі, зброю і тактыку боя сярэднявечных войскаў, гасцей мерапрыемства чакаюць:
Праграмы ў межах праекта «Легендарныя эпохі» будуць праходзіць кожную суботу з 12.00 да 17.00.
Фармат праекта «Легендарныя эпохі» аб’ядноўвае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах агульнай канцэпцыі:
Падрабязнасці: + 375 29 602-52-50
https://dudutki.by/