Гродзенскі краязнаўчы тэлеграм-канал «11:27» дзеліцца спасылкаю на кнігу.
«“Гародня часам нагадвае выспу скарбаў. Прычым у літаральным сэнсе. Над вокнамі трэцяга паверха камяніцы Нахіма Індурскага па вуліцы Батанічнай, № 15 можна пабачыць рэльефныя лацінскія літары TEPSIVA, якія, магчыма, з’яўляюцца скаротам лацінскага выразу: “Табе, што праходзіць звонку, шлях да ісціны важнейшы”. Існуе і іншае іх тлумачэнне, быццам напіс узнік ужо пазней, падчас рамонту дома, калі будаўнікі дзеля жарту змясцілі кожны па літары свайго імя. Насамрэч tepsiva у перакладзе з фінскай мовы азначае… “для разумных”! Дарэчы, іншае паданне, звязанае з гэтым домам, сцвярджае, быццам бы падчас рамонту ў старой печцы тут быў знойдзены клад залатых манет, які потым бясследна знік. Цалкам верагодна, што напіс дачакаўся свайго адрасата…”.» – дачытаць гэтую легенду і ёй падобныя можаце прачытаць у кнізе.