Летняя школа для жанчын «Лічбавая салідарнасць». Заяўкі да 30 ліпеня

27.07.2022 Адукацыя

Да ўдзелу запрашаюць актывістак, мастачак, даследчыц, чыя дзейнасць — на стыку гендарных даследаванняў і лічбавай сферы.


FB post (1).png

Школа пройдзе з 3 па 9 верасня ў Вільні, для яе выберуць 10 удзельніц. Арганізатарам з’яўляецца Цэнтр гендарных даследаванняў ЕГУ.

Тыднёвы інтэнсіў уключае абмеркаванне розных практык лічбавай салідарнасці праз фемінісцкую оптыку, выпрацоўку новых стратэгій пераадолення раз’яднанасці і гендарнай няроўнасці.

На працягу сямі дзён удзельніцы сумесна з экспертамі будуць працаваць над калектыўным праектам, а таксама займацца картаграфаваннем, складаннем гласарыя і апісаннем існуючых і магчымых стратэгій жаночай лічбавай салідарнасці.

Вынікі Летняй школы прэзентуюць падчас міжнароднай навуковай канферэнцыі «Women in Tech: Гендар і не/матэрыяльная праца», якая пройдзе ў Вільні ў снежні.

Хто можа ўдзельнічаць:

— мастачкі, якія працуюць у полі актывісцкіх практык, партыцыпатарнага мастацтва, адукацыйных праектаў;
— даследчыцы, якія займаюцца вывучэннем гендарных аспектаў працы ў сферы IT і новых тэхналогій з пункту гледжання развіцця інфраструктур салідарнасці;
— актывісткі і прадстаўніцы НДА, чые фокус і практыка знаходзяцца на стыку правоў жанчын і інфармацыйных тэхналогій, лічбавага актывізму.

У першую чаргу праект арыентаваны на ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія працуюць з беларускім кантэкстам і/ці маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Умовы:

1. Удзел у летняй школе бясплатны,
2. Арганізатары даюць гранты на аплату білетаў (да 200 еўра), забяспечваюць пражыванне і харчаванне падчас правядзення школы,
3. У рамках праграмы вылучаны асобны бюджэт на рэалізацыю праекта.

Як прыняць удзел?

Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць і адправіць форму анлайн-рэгістрацыі (https://forms.gle/JJNcdifW9dBuCcqW8), да якой далучыць сваё CV і матывацыйны ліст аб’ёмам да 600 слоў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 ліпеня 2022 г.

Падрабязнасці тут: https://wintech.me/summer/

Праграма Women in Tech — гэта адукацыйны і даследчы праект, накіраваны на падтрымку жанчын у IT сферы, стымуляванне даследаванняў на скрыжаванні тэхналогіі і фемінізму, стымуляванне гендарнай роўнасці ў галіне высокіх тэхналогій. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Цэнтрам гендарных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.