Сёння ў эфіры украінскага канала «1+1» ў перадычы «Сняданак» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд Мэрыем Герасіменка за выкананне ягонай песні «Обійми».
«Гэта тыповыя рэпрэсіўныя метады. Мне вельмі шкада гэту выдатную дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Жадаю ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — трываласці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам», — сказаў Вакарчук.
Нагадаем, што спявачку Мэрыем Герасіменка пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі» за тое, што заспявала ў Мінску хіт «Океана Ельзи» «Обійми».
Чытаць яшчэ: Хацела быць следчым, удзельнічала ў «Голасе» і патрапіла за краты з-за песні. Гісторыя Мэрыем Герасіменка