Улады ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Багна», пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Вясна96. Арганізацыя займалася аховай водна-балотных угоддзяў, біяразнастайнасці і прыродных экасістэм.
«Багна» ажыццяўляла экалагічную, адукацыйную, культурную, інфармацыйную дзейнасць, распаўсюджваючы ідэі ўстойлівага развіцця, абараняючы прыродныя экасістэмы і біялагічныя віды, прасоўваючы права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.