Літаратары за краму “Рыба” чыталі вершы і пілі піва

27.04.2009 Культура

ryba-blizka

Мастацкая акцыя “Рыбны дзень” ладзілася ў мінскім Палацы мастацтваў 25 красавіка. Цэнтральная падзея акцыі — прэзентацыя часопісу “Тэксты”, цалкам прысьвечанага менскай краме “Рыба”, якая месціцца па вуліцы Карла Маркса, 26. Краме прысвечаны адмысловы сайт. Клопат літаратараў і пэрформераў выклікала інфармацыя пра планы па ліквідацыі крамы, якая для многіх стался культавым месцам.visniou

З. Вішнёў

Вядоўца нефарматнай вечарыны Зміцер Вішнёў:

— На мой погляд крама “Рыба” – культурная кропка на карце гораду, якая цесна звязаная з панкаўскім ды анархічным рухам. Мы не супраць рэстаўрацыі, мы супраць знішчэння культавых месцаў на карце нашага гораду.

Вершамі, музыкай ды жартамі адказалі на рыбную дыскрымінацыю фэльетаніст Лёлік Вушкін, паэтка Вера Бурлак,  песняр анархізму Ярыла Пшанічны, “паэт-дэсантнік” Зміцер Плян, літаратар і мастак Зміцер Вішнёў, паэт і журналіст Арцём Кавалеўскі ды літаратар і бард Серж Мінскевіч.

minskievic

С. Мінскевіч

Ушанавалі памяць андэграўднага асяродку крамы “Рыба” музыканты  Barfly’s Dreams, RoomDark, Talstou ды іншыя. Сапраўдны эмацыйны выбух сярод некаторых наведвальнікаў імпрэзы выклікаў паэтычны выступ  Віктара Жыбуля.

Сярод аўтараў “рыбнага” нумару “Тэкстаў” Анатоль Івашчанка, Аляксей Шыдлоўскі, Зміцер Юркевіч, Вікторыя Біран, Аляксей Талстоў, Ілля Сін.

ryba-ryby1

Крама “Рыба” сталася адным з нефармальных культурных асяродкаў на роўні з іншымі культавымі месцамі Мінску: Пад Шпілем (скрыжаванне вуліцы Камуністычнай і Чырвонай), Пад Гадзіннікам (скрыжаванне праспэкту Незалежнасьці і Камсамольскай вуліцы), крама “Нектар” (на вуліцы Чырвонай, бліжэй да плошчы Якуба Коласа).

ryba-ryby-3

Традыцыя гуртавацца вакол кафэтэрыяў пры крамах пайшла ад савецкіх часоў, калі кавярань было мала, і часьцяком яны былі недаступныя нават за грошы. Кафэтэрыі пры крамах, як заменнік багемных кавярань Еўропы.

ryba-internjier

Вядоўца імпрэзы Зміцер Вішнёў быў упрыгожаны традыцыйным панкаўскім амулетам —  пацеркамі з якаснай воблы, смак якой мог ацаніць кожны жадаючы.

Незвычайным ды нечаканым стаўся перформанс у выкананні Юрася Барысевіча. Напрыканцы свайго выступу артыст вырашыў пераўтварыцца ў водную істоту і выліў на сябе вядро вады.

Падчас паэтычнай частцы імпрэзы наведвальнікі занялі больш паловы залі. Але, вядома, не бывае рыбы без піва, таму аматары рыбы ды морапрадуктаў вандравалі час ад часу на вуліцу, каб пачаставацца воблай, якую запівалі півам. У ходзе правядзення  акцыі ніводная жывая рыба не пацярпела.

hledacy

Фота — Aliaksei