“На крылах душы” — пад такой назвай у Гомельскім дзяржаўным аграрна-эканамічным коледжы, у Гомельскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя П.В. Сухога адбудуцца літаратурна-этнаграфічныя сустрэчы, падчас якіх паэты, вядучыя супрацоўнікі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава пазнаёмяць студэнтаў і выкладчыкаў са сваёй творчасцю, а таксама — з традыцыйнымі беларускімі ўяўленнямі аб выглядзе, існаванні душы.
Адбудуцца выставы тканых і вышываных ручнікоў (з фондаў музея), на якіх — традыцыйныя сімвалы, увасабленні душы — “цярэшкі” (матылькі), птушкі. Паэты прэзентуюць свае кнігі: “Около облака”, “Святая вада”.
Сустрэчы адбудуцца ў Сусветны дзень паэзіі, 21 сакавіка, у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Сустрэчы адбудуцца: 10.20. — у Гомельскім дзяржаўным аграрна-эканамічным коледжы (у чытальнай зале бібліятэкі), 13.30. — у Гомельскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце імя П.В. Сухога.
Тэгі: Гомель