Літаратурная імпрэза «Вершы By Kava» – 14 жніўня

03.08.2017 Афіша

14 жніўня адбудзецца першы літаратурны вечар «Вершы By Kava».

мікіта найдзенаў

Госць імпрэзы — паэт, музыка, лідар гурта HURMA — Мікіта Найдзёнаў! Ён пачытае старыя і новыя вершы, падзеліцца цікавымі гісторыямі і натхніць усіх прысутных сваёй творчасцю.

«Вершы By Kava» — гэта штотыднёвыя выступы беларускіх паэтаў пад кубачак смачнай кавы або гарбаты.

Кожны панядзелак у «Арт Сядзібе» (пр. Машэрава, 18) будуць адбывацца чытанні ў двух фарматах:

— выступы сучасных паэтаў,
— адкрыты мікрафон (па запісе).

Пачатак а 19-й.

Месца: «Арт Сядзіба» (пр. Машэрава, 18).

Уваход 5 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная (30), запіс тут: https://vk.com/topic-150808964_35643742.

viershy by kava

Сачыць за навінамі імпрэзы можна праз суполку «УКантакце».

Інфалінія: +375447994047.