«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


483.jpg

«У Лондане выходзіць мая новая кніга вершаў. Да канца студзеня дзейнічае перадзамова.

У фразе «Замовіць друкаваны асобнік» трэба націскаць на «друкаваны асобнік». Можаце замаўляць», — напісаў Алесь Дуброўскі.

У паэтычным зборніку Алеся Дуброўскага-Сарочанкава «Літургія часу» біблейская сімволіка робіцца мовай для гаворкі пра сучаснасць, а адным з галоўных матываў у тэматычнай прасторы кнігі становіцца час.

Выбраныя вершы публікаваліся ў часопісах Дзеяслоў і Таўбін.

Замовіць друкаваны асобнік можна тут. Зніжка дзейнічае да канца лютага. Як замовіць тут.

Дата публікацыі — 31 студзеня 2023 г.

Кнігу таксама можна будзе набыць на вечарынах выдавецтва ў Варшаве, Тбілісі і Батумі, і святкаванні Дня роднае мовы ў Лондане ў лютым 2023 г.