Літва мае намер працягваць падтрымку ЕГУ

04.06.2010 Адукацыя

Літва мае намер працягваць падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ) да таго часу, пакуль не з’явіцца магчымасць аднавіць працу ВНУ ў Мінску. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на 3-й асамблеі донараў Мэтавага фонду ЕГУ ў Вільнюсе.

Як паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС, міністр заявіў, што рашэнне Літвы запрасіць ЕГУ у Вільнюс “грунтуецца на дэмакратычных каштоўнасцях, паважанні свабоды і правоў чалавека”, а місія ЕГУ “без падтрымкі партнёраў немагчыма”. Тэкст цалкам.