• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.06.2014 | Музыка Музагляд з Сяргеем Будкіным

ЛСП: Вырак пакаленьню лянотнікаў і клабэраў

Ёсьць спадзяваньні, што LSP не натрапіць на публіку, якая ўспрыме словы “Если нету денег – нету тёлок” літаральна. Ад выканаўцы, абрэвіятуру якога прапаноўваецца расшыфроўваць як “маленькая тупая сьвіньня” (lilstupidpig), гэтыя словы слухаюцца як вырак пакаленьню лянотнікаў і клабэраў.

25-гадовы рэпер зь Віцебску зрабіў прапанову, ад якой расейскі рынак проста ня можа адмовіцца. Ён пачытаў куплеты там-сям па-беларуску, каб уцяміць, што гэта нікому ня трэба, ды выправіўся на скарэньне шырокіх масаў.

ЛСП адзначыўся тры гады таму зусім някепскім міні-альбомам “Видеть цветные сны”, які падараваў гіт для старэйшага школьнага ўзросту “Хиппи”. Альбом “ЁП” па ўсёй лёгіцы мае зрабіць Алега Саўчанку поўным улюбёнцам публікі. Яго стыльны, модны і моладзевы гіп-гоп, які поўніцца забаўнымі музычнымі не прыдумкамі – хутчэй перакруткамі – ды часам бруднай да чарнухі іроніяй, што месцамі мяжуе з цынізмам, уваходзіць у суседзкі шоў-біз як нож у масла. Строга, ЛСП карціць назваць малодшым братам Каржа, майстрам прасунутай папсы, якая зь лёгкасьцю сыдзе як за не абцяжараную вялікім сэнсам клюбную музыку, так і за андэграўднае яхідзтва з сваёй філязофіяй. Пагатоў і альбом яму дапамагаў рабіць Рома UFO, колішні ўдзельнік гурта Mauzer, які супрадусаваў шэдэўральны другі дыск Каржа. На “ЁП” таксама зьвяртаюць на сябе ўвагу добра прадуманыя і смачныя аранжыроўкі, зробленыя з пачуцьцём, розумам і веданьнем, з густа замяшаным электронным гукам (у песьні “Номера” дык наогул пекла). Адзінае што не стае часам у голасе выканаўцы разынкі, дэталі, усхліпу/усхрапу, моцна і небанальна ўзятай ноткі – таго, што фармуе вакальную харызму.

“Если нету денег, значит, нету тёлок, значит, нет друзей, значит нет приколов”, – з халоднай зацятасьцю вяшчае Алег у, мусіць, праграмным сваім творы. Ад выканаўцы, абрэвіятуру якога прапаноўваецца расшыфроўваць як “маленькая тупая сьвіньня”, гэта слухаецца як жыцьцёвае крэда і вырак адначасова пакаленьню лянотнікаў і клабэраў, якія любяць толькі сябе, а астатняе – як у трэку “Зачем мне этот мир”. Ёсьць спадзяваньні, што LSP не натрапіць на публіку, якая ўспрыме яго словы літаральна.

У гэтага хлопца адчуваецца здаровая амбітнасьць. Можна не сумнявацца: калі ён сасьпее да сольніка ў Палацы спорту, ён возьме жывы склад. І калі ў яго на душы накіпіць сапраўды – то яго ўжо будзе не спыніць. Бо “ЁП” выглядае толькі на лёгкую дэманстрацыю патэнцыялу. Каб не папсаваць агульнае ўражаньне ад альбому, апошнія два трэкі-кавэры слухаць неабавязкова.

Ідэя: 7
Выкананьне: 8
Тэксты: 7
Запіс: 9
Аздабленьне: 8

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип