«Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю гадзіннікаў да Дня роднай мовы

«Мова» — новая лімітаваная калекцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, і натхнёная беларускімі пісьменнікамі — Янкам Брылём, Максімам Танкам і Петрусём Броўкам, — паведамляюць на сайце Мінскага гадзіннікавага завода.


luch_mova_2023_1.jpg

Кожны з пісьменнікаў на сваім прыкладзе паказаў, наколькі велічна можа гучаць беларуская мова і як прыгожа яна можа выглядаць на паперы. Асабліва літара «ў» (нескладовае), індывідуальны стыль напісання якой вылучае гэтую тройцу сярод другіх дзеячаў беларускай культуры

У рамках калекцыі тры мадэлі гадзіннікаў унісэкс, кожная з іх выпушчана колькасцю 70 экзэмпляраў. Гадзіннікі працуюць на механізме 1801.1, корпус выраблены з нержавеючай сталі, шкло — мінеральнае, раменьчык з натуральнай скуры з цісненнем подпісу кожнага пісьменніка.