• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.07.2018 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Лета з “Будзьма беларусамі!”

Незаўважна ляціць час, дні йдуць за днямі, адзін месяц мяняецца другім… А грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і грамадская аб’яднанне “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працягваюць працаваць для вас, ладзячы новыя імпрэзы.

Так, 1 ліпеня ў менскай культ-прасторы “Тартак” адбыўся канцэрт-прэзэнтацыя новае кнігі паэта, музыкі й журналіста Віктара Сямашкі. У зборнік “Ромб” увайшлі 6 вершаваных цыклаў, напісаных цягам 2012 – 2014 гг. Тэкст аздоблены паўсотняў аўтарскіх малюнкаў.

 

Галоўным рэдактарам кнігі выступіў паэт і даследчык беларускае літаратуры Віктар Жыбуль. Вокладку змайстраваў Дзяніс Кудраўцаў (Sinie Gory). Выданне пабачыла свет у Беластоку праз выдавецтва Eko-press і часткова за грошы ахвярадаўцаў.

Падчас прэзэнтацыі выступалі асобы, якія так ці інакш спрычыніліся да выдання “Ромбу”. А таксама гурты Sinie Gory, “Балцкі Субстрат”, “Віктар Сямашка ды Кумпанія” ды інш.

І, канешне ж, кожны жадаючы змог атрымаць заветную кнігу з аўтографам аўтара.

 

 

 

 

 

 

 

 

Яшчэ адна прэзентацыя новай кнігі адбылася ў археалагічным летніку пад г. Лепель 5 ліпеня. Пісьменнік і музыка Яўген Зубовіч прэзентаваў свой гістарычны раман “Беларускі палкоўнік”.

Твор прысвечаны драматычным падзеям 17 стагоддзя. Галоўным героем з’яўляецца магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі (можна тут пачытаць водгук на кнігу).

Падчас імпрэзы адбылося знаёмства аўдыторыі з раманам “Беларускі палкоўнік” і яго аўтрам. Але гэта не было простым расповедам аўтара пра свой твор. Удзельнікі сустрэчы не толькі пачулі ўрыўкі рамана, але і пабачылі тэатралізацыю па матывах кнігі, пачулі гукі беларускай дуды, апынуліся на сапраўдных рыцарскіх баёўках: сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!” Юрый Усціновіч і Андрэй Дундукоў прадэманстравалі баёўкі на дзідах, распавялі пра ўзбраенне і вайсковыя традыцыі часоў, апісаных у рамане, далі ўсім жадаючым патрымаць у руках мячы ды шаблі.

Акрамя таго, “рыцары” і пісьменнік правялі сярод прысутных гістарычна-моўна-літаратурную віктарыну на прызы ад “Будзьма беларусамі” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў”. А пераможца атрымаў кнігу “Беларускі палкоўнік” з рук і з аўтографам аўтара.

 

 

 

А 7 ліпеня ў спартыўна-аздараўленчым летніку “Адампль”, што ў Наваградскім раёне, адбылася яшчэ адна сустрэча са слаўнымі рыцарамі сучаснасці: пісьменнікам Юрыем Усціновічам, дударом Віктарам Лагацкім і адважным ратавальнікам Андрэем Дундуковым.

Удзельнікі летніка даведаліся пра сакральны музычны інструмент беларусаў – дуду. Як распавёў спадар Віктар, дуда суправаджала нашых продкаў ад самога нараджэння да скону, ні адна важная падзея ў чалавечым жыцці не абыходзілася без чароўных гукаў дуды. Але традыцыя дударства ледзь не вымерла на Беларусі. Толькі дзякуючы самаадданай працы некаторых музыкаў, гэты сакральны інструмент вярнуўся ў жыццё беларусаў.

Пасля такой цікавай міні-лекцыі госць прадэманстраваў моц уздзеяння свайго мастацтва: пад магутнае гучанне дуды спадары Юрый і Андрэй паказалі дзецям і дарослым некалькі баёвак на шаблях ды мячах. Спадар Юрый распавёў пра тэндэнцыі развіцця наступальнага ўзбраення нашых продкаў, прадэманстраваў розныя прыёмы яго выкарыстання.

Змаглі сябе праявіць і ўдзельнікі сустрэчы – адказваючы на пытанні гістарычнай віктарыны ад “Будзьма беларусамі!”. Сталічныя госці былі вельмі ўражаны ведамі сваіх новых сяброў – на пытанні тыя адказвалі хутка, разгорнута і правільна! Таму з вялікай прыемнасцю рыцары ўручалі самым спрытным удзельнікам віктарыны прызы. А пасля на пытанні прыйшлося адказваць ужо гасцям: дзетак і дарослых вельмі цікавіла, як называецца той ці іншы экспанат з невялічкай выставы; а як ім абараняцца ці наступаць; а як хадзіць у цяжкіх латах; а чаму сучасныя хлопцы вырашылі займацца старажытнай зброяй… і шмат-шмат яшчэ чаго. Нефармальная размова зацягнулася больш чым на гадзіну.

 

 

 

 

P.S. Калі Вы жадаеце зладзіць цікавую сустрэчу з “Будзьма беларусамі!” у сваёй мясцовасці, пішыце на скрыню: [email protected] – будзем рады новым сябрам!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип