«Любімы паэт» — менавіта такі загаловак Янка Купала даў водгуку да ўласнага перакладу «Меднага конніка» Аляксандра Пушкіна. Любімым паэтам — Аляксандру Пушкіну і Янку Купалу — мы прысвячаем Літаратурна-музычны вечар у Мастацкім.
12 жніўня 2021 года ў 18.30 у рамках выставачнага праекта «Літаратурны пейзаж. Графіка з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае» ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца Літаратурна-музычны вечар «Любімы паэт». У праграме вечара:
гутарка на тэму «Пушкін і Купала» ад Варуновай Галіны Юр’еўны (вучонага сакратара Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы), у ходзе якой госці даведаюцца аб тым, што звязвала творчасць двух класікаў літаратуры; выкананне фрагмента твора «Медны коннік» у перакладзе Янкі Купалы; чытае Ігар Пятроў — акцёр тэатра і кіно, мастацкі кіраўнік Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатра»; чытанне выбраных твораў А. С. Пушкіна, напісаных у Міхайлаўскім, у выкананні Андрэя Андрэевіча Душачкіна — заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага; музычныя кампазіцыі на вершы Янкі Купалы. Выконвае Алеся Сівохіна — мастацкі кіраўнік народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова»; «адкрыты мікрафон» — магчымасць гасцей мерапрыемства выканаць вершы сваіх любімых паэтаў. Таксама ў дзень мерапрыемства экспазіцыю выставы дапоўняць скульптурныя і жывапісныя творы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, прысвечаныя А.С. Пушкіну і Я. Купалу. Наведванне мерапрыемства па ўваходным білеце ў музей. Кошт білета — 8 руб. (дарослыя); 4 руб. (школьнікі і студэнты дзённай формы навучання).
Падрабязнасці і дадатковая інфармацыя па тэл: +375 17 397 01 63