Магдаленаўскі баль 20 жніўня

19.08.2016 Афіша

Уздзеншчына – край таленавітых і ініцыятыўных людзей, пісьменнікаў, мастакоў, краяведаў. Адной са знакамітых асоб з’яўляецца княгіня, мецэнатка і асветніца Марыя Магдалена Радзівіл. У ліпені споўнілася 155-годдзе з дня яе нараджэння.

У гонар Магдалены Радзівіл 20 жніўня 2016 года а 16 гадзіне на пляцоўцы каля Палаца культуры ва Уздзе адбудзецца баль-рэканструкцыя канца 19 – пачатку 20 стагоддзя.

Гасцям і жахарам горада будзе дадзена магчымасць апынуцца на балі ў Магдалены, даведацца пра яе лёс, паспрабаваць патанчыць вальсы, кадрылі на майстар-класе, наведаць мастацкі салон, выставы і нават сфатаграфавацца з родзічамі, сябрамі і пісьменнікамі, якім Магдалена фінансавала выданне паэтычных зборнікаў.

Падчас свята ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”  адбудзецца выступ таленавітай спявачкі і музыканта Таццяны Матафонавай і віктарына для знаўцаў біяграфіі Магдалены Радзівіл. Пераможцаў чакаюць цікавыя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уваход вольны!

Шчыра запрашаем!