250 гадоў таму быў каранаваны цудадзейны абраз Маці Божай Бялыніцкай. З’ява для Беларусі проста найважнейшая. Бо гэта другі пасля Маці Божай Жыровіцкай абраз на тэрыторыі Беларусі, які быў ушанаваны залатымі каронамі, асвечанымі самім Папам Рымскім. І толькі праз дзвесце трыццаць чатыры гады адбылася каранацыя Маці Божай Будслаўскай – апякункі Беларусі.
Абраз Маці Божай Бялыніцкай у пэўнай ступені загадкавы. Бо з другой паловы ХІХ ст. пачынаюцца амаль дэтэктыўная, вельмі спрэчная гісторыя пра яго існаванне ў Бялыніцкім касцёле кармелітаў, які пасля паўстання 1863 г. быў закрыты і пераабсталяваны пад царкву, а ў першыя гады савецкай улады быў зруйнаваны ваяўнічымі бязбожнікамі. Паводле пэўных звестак, пасля закрыцця касцёла абраз захоўваўся ў Магілёўскім музеі ў адным сховішчы з крыжам Ефрасінні Полацкай, і практычна разам яны таямніча зніклі. Зніклі ў невядомым кірунку, але спадзяемся, што не назаўсёды.
Далей на https://pomniki.budzma.org/events/mahilyow-pyershyya-katalickiya-chytanni