#Маямова: оперныя спевакі запісваюць ролікі ў падтрымку беларускай мовы (Відэа)

Цікавую ініцыятыву распачалі ў Вялікім тэатры оперы і балета. Кожны дзень ў афіцыйных акаўнтах тэатра з’яўляюцца невялікія ролікі з хэштэгам #Маямова”, дзе артысты кажуць коратка і ясна – “Мая мова – беларуская!”. Такім чынам яны заклікаюць пазначаць родную мову пад час перапісу насельніцтва, які стартаваў у Беларусі 4 кастрычніка.











“У апросным лісце будзе 49 пытанняў, адно з іх - пра родную мову. У многіх артыстаў Вялікага тэатра Беларусі няма аніякіх сумненняў!“ – пішуць арганізатары. А мяркучы па каментарах, слухачы рэагуюць вельмі пазітыўна на такую прапанову.

Нагадаем таксама, што ўчора шэраг прадстаўнікоў беларускага грамадства выступілі з адмысловым зваротам адносна стану беларускай мовы ў нашай краіне.


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!