Майстар-клас па беларускіх танцах

17.01.2012 Афіша

28 студзеня ў сталіцу завітае Сяргей Выскварка. Ці Вы думалі, што з закрыццём “Жар-птушкі” танцавальны рух заціхне? Не расслабляемся, ВУЧЫМСЯ танцаваць “у народнай манеры”, папаўняем запасы новай і карыснай інфармацыі пра танцы і не толькі…
Месца сустрэчы: 28 студзеня, 18.30 кавярня “Планета звёзд” Палаца дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41. Даезд ад пл. Перамогі на 3, 4, ад ст.м. Пл. Коласа – на 5 трамваях. Кошт уваходу – 15000. (магчымы папярэдні продаж, сачыце за інфармацыяй у суполцы).

ЗЫ: Для тых, хто яшчэ не чуў пра сп.Сяргея Выскварку: Ён – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 40 і не толькі Любанскіх, а таксама ён з’яўляецца мастацкім кіраўніком узорнага фальклёрнага калектыву “Верабейкі” (г. Любань), а яшчэ шмат чаго цікавага ведае пра народную культуру.
Так што не ўпусціце шанец!
Пад яго кіраўніцтвам сёлета адбылася танцавальная школа “Пятровіца”. Бог дасць і на гэтае лета будзе. https://vkontakte.ru/event26616881