Ілья Шынкарэнка — малады ціктокер, які выкладае кантэнт па-беларуску. Таксама хлопец сам піша тэксты і спявае песні. Днямі ён прэзентаваў міні-альбом на вершы Уладзіміра Караткевіча «Пад сярпом тваім».
У міні-альбом увайшоў выдзадзены летась сінгл «Нявесце Каліноўскага» і яшчэ тры трэкі: «Пры новым дрэве», «О каханне» і «Рагнарадзі». Рэліз можна паслухаць на ўсіх вядомых стрымінгах.
У ціктоку ў Іллі Шынкарэнка ўжо больш за 30 тысяч падпісчыкаў. Хлопец жыве і вучыцца ў Беларусі. Ілья выкладае кароткія смешныя відэа, у якіх папулярызуе родную мову і літаратуру
@shynkarenka Падпісвайся на тэлеграм і размаўляй па-беларуску! #беларускіцікток #беларускаямова #рэкамендацыі ♬ Et si tu n'existais pas - Joe Dassin