26 лістапада і 2 снежня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” пазнаёміў вучняў 1”А” і 1”Б” гімназіі №20 горада Мінска з кароўкай Мамай Му і яе лепшым сябрам Крумкачом. Дзеці толькі пачалі вывучаць беларускую мову. Таму перад спектаклем Таццяна Беланогая (паэтка і прадстаўніца кампаніі “Будзьма!”) сказала прамову і правяла невялічкую віктарыну. Дзеткі хутка пераклалі слова “птушка”, а вось “анучку” заўседы блытаюць з “унучкай”. Эх, паронімы!
Як здзівіліся дзеткі, што Мама Му сапраўды чытае! А вочы ў цемры выклікалі выбух смеху! Малыя дапамаглі ўсе рэчы скласьці назад у кароўнік. Сказалі :”Дзякуй!”. А чаму б і не гаварыць на роднай беларускай мове, калі нават шведская кароўка так добра на ей размаўляе!
Кожны гледач атрымаў маленькі падаруначак ад кампаніі “Будзьма!” пасля спектаклю. А яшчэ кампанія “Будзьма!” падаравала дзіцячыя кніжкі на беларускай мове “Снежны чалавек” – адну у фонд бібліятэцы № 16, дзе адбываліся гэтыя тэатральныя сустрэчы, і адну у фонд бібліятэцы гімназіі, якую прадстаўляла настаўніца.
Дзякуй! Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.