Пра гэта стала вядома 22 чэрвеня. Па якой менавіта справе, пакуль не паведамляецца, паведамляе тэлеграм-канал «Право имеют».
Мікалай Маркевіч — 59-гадовы журналіст з Гродна. У 90-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газэты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта краіны. Пазней быў рэдактарам газэты «Дзень», працаваў на Радыё Р*цыя, быў старшынём гарадзенскай суполкі «Таварыства беларускай мовы». Цяпер займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».