• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.02.2017 | Літаратура

Мармазяўр, драпежнік і салодкі стол: як прэзентавалі новую «Чытанку для маленькіх»

У межах Стральцоўскага фэсту ў культурніцкай прасторы «Тартак» 12 лютага прайшоў ранішнік, дзе была прэзентавана «Чытанка для маленькіх-2». Яго маленькія і дарослыя госці праспявалі фальклорныя песні, абмеркавалі котак і пеўнікаў і даведаліся, што будзе, калі з’есці зашмат марозіва.

Ранішнік быў падрыхтаваны па ўсіх традыцыях — “салодкі стол”, падарункі, песні і гульні. Прызы ад кампаній “Пяцісотгоднасць” і “Будзьма беларусамі!” — паштоўкі ад Лявона Вольскага і Дар’і Мандзік, якая, дарэчы, аформіла “Чытанку для маленькіх” — спадабаліся дарослым. А вось для дзяцей гітом стала шакаладнае печыва з цукрам.

Казка ад Святланы Тоўсцік

Казка ад Святланы Тоўсцік

Анатоль Івашчанка

Анатоль Івашчанка

Адкрыў ранішнік Анатоль Івашчанка з песняй “Ён жыць хацеў”, якая распавядала аб цяжкай долі моля, павука, камара і студэнта, які атрымаў “незалік”. А Святлана Тоўсцік выступіла з лялечным спектаклем паводле казкі “Як курачка пеўніка ратавала” з “Чытанкі” і пачаставала гасцей пірагамі.

Вера Бурлак

Вера Бурлак

Вера Бурлак прачытала ўрыўкі са свайго перакладу казкі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” і крыху распавяла, як зрабіла Мармазяўра з Бармаглота і з якімі задачамі сутыкнулася, калі працавала над гэтай кнігай. Асабліва цікавай была гісторыя аб тым, як Гу-та-та і Гу-ля-ля атрымалі свае імёны:

“Па-англійску гэтых персанажаў зваць Tweedledee ды Tweedledum. Гэта гукаперайманне: ёсць англійскі вершык, дзе кажуць, што як бы музыкі не гралі — Tweedledee ці Tweedledum, — усё адно граюць досыць кепска. У сваім перакладзе я таксама выкарыстала гукаперайманне — з паэмы Янкі Купалы”. Таксама Вера Бурлак прачытала верш пра хлопчыка, які аб’еўся марозівам — і зрабіла гэта так, што прысутным стала насамрэч халодна.

Марыянна Кіяноўска

Марыянна Кіяноўска

Марыянна Кіяноўска з Украіны прачытала пераклад верша Юльяна Тувіма. “Я паспрабавала перадаць стыль верша так, каб было чутно, як цягнік грукае, калі едзе”, — адзначыла спадарыня Марыянна.

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч, аўтар бестсэлера “Нататкі таткі”, прачытаў свой тэкст “Драпежнік”з “Чытанкі”, а пасля распавёў аб вялікай любові Рыгора Барадуліна да свайго ката. Таксама ён спрабаваў верна вымавіць хуткамоўку дзядзькі Рыгора. “Але ж пасля “Ночы паэзіі і музыкі”, дзе я ўчора быў вядоўцам, сумняваюся, што ў мяне гэта атрымаецца”, — прызнаўся паэт.

Таксама Андрэй Хадановіч парадаваў гасцей сваім перакладам верша Данііла Хармса і песняй пра мядзведзіка Умку. Пад знаёмую песню дзеці пачалі танчыць, дзве дзяўчынкі нават закружыліся ў вальсе.

Гурт "Мярэжа"

Гурт “Мярэжа”

Але ж неўзабаве прыйшоў час для фальклорных песень і танцаў — слова далі гурту “Мярэжа”. “Мярэжа” — гэта амаль украінскае слова!” — адзначыў Андрэй Хадановіч, які ўжо настроіўся адпачываць пад беларускія песні пасля доўгай працы на фестывалі. “Андрэй вельмі доўга сядзеў побач з Марыянай, таму яму ўжо здаецца, што ўсе словы — украінскага паходжання!” — пажартаваў у адказ Анатоль Івашчанка.

Спявачкі растлумачылі: “Мярэжа — гэта сетка. Мы ў сваёй творчасці імкнемся вывучаць фальклор, які робіць нас бліжэй да суседзяў, звязвае нас у адну сетку”. Гурт “Мярэжа” спадабаўся ўсім — і малыя, і вялікія наведнікі спявалі з ім разам.

Напрыканцы ранішніка калектыў запрасіў дзяцей і дарослых у карагод і прапанаваў беларускую гульню “Явар”. Пасля госці даелі апошнія цукеркі, дапілі каву і рушылі купляць “Чытанку для маленькіх-2”.

БОЛЬШ ФОТА Ў ФЭЙСБУКУ

Тэкст: Алена Босава, фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип