Сёння мусяць адбыцца спрэчкі бакоў, а таксама высветліцца, якое пакаранне запрошвае пракурор.
Чытайце таксама: Журналіст, «нашанівец» і дзіцячы паэт Андрэй Скурко сустрэў дзень народзінаў за кратамі
Ягора і Андрэя абвінавачваюць у «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, здзейсненым групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры».
Upd. Дзяржабвінавачанне запрасіла два з паловай гады калоніі для палітвязняў рэдактараў «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко.