Кніга прысвечана знакавым творам беларускага мастацтва апошняга тысячагоддзя, якія сталі гістарычным брэндам Беларусі, прадметам нацыянальнага гонару беларусаў і годна прадстаўляюць у свеце нашу краіну і народ, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
Разглядаюцца аб’екты мастацкай спадчыны са сферы архітэктуры, скульптуры, жывапісу, кніжнай культуры, музыкі, тэатра, кінематографа, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама сімвалы сучаснай Беларусі як аб’екты спадчыны.
Зрабіць папярэднюю замову на кнігу можна прыватным чынам па вайберы +375297874070 або па адрасе: banifacyj@mail.ru