• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.09.2023 | Мастацтва

«Ад чаго кайфаваць, калі не будзе архітэктуры, жывапісу, музыкі?» Мастак Каміль Камал пра філасофію Лаа Цзы, кнігі Барадуліна і ўласныя сусветы

Фантастычныя крылатыя жывёлы і рэальныя людзі, горы, азёры і нябесныя сферы, што абуджаюць уяўленне і падахвочваюць шукаць адказ на вечныя пытанні быцця... Мастацкія рэфлексіі Каміля Камала — пра існае, агульначалавечае. Спрадвечная спроба зразумець прыроду дабра і зла, расказаць пра гэтыя супрацьлеглыя пачаткі. «Бо чалавек сам робіць зло ці дабро вакол сябе», — перакананы мастак, скульптар, графік Каміль Камал.


Пра азербайджанскага маэстра, які нарадзіўся ў Грузіі, а апошнія 40 гадоў жыве і працуе ў Мінску,  піша «Звязда». 

kamil_kamal
Фота Юліі Раманьковай, zviazda.by

Першая сустрэча з цудоўным

— Я нарадзіўся ў горным мястэчку недалёка ад Тбілісі. Мне было каля дзесяці гадоў, калі здарылася падзея, якая вызначыла маё далейшае жыццё. Мы жылі ў двухпавярховым доме, а побач быў маленькі земляны домік з акенцам, з замком на дзвярах. Я гадаў: што там, унутры? Аднойчы цікаўнасць перадужала, я зламаў раму акна і ўлез у хатку. Там было цёмна, як у казачнай пячоры... наступным разам я прыйшоў са свечкай і запалкамі. Пры святле свечкі ўбачыў паліцы з кнігамі, на сценах — рэпрадукцыі карцін вялікіх мастакоў, старажытны патэфон... Там некалі жыў брат маёй бабулі, ён прапаў без вестак на вайне. Употай я прыходзіў у яго жытло, падоўгу разглядваў карціны на сценах. Праз месяц прызнаўся бабулі, і яна дазволіла мне прыходзіць туды. Гэтая сустрэча з мастацтвам, лічу, была не выпадковая. З таго часу па начах, калі ўся сям’я спала, я ўладкоўваўся пад лямпай і маляваў, маляваў...

Pragulka-Kamil-Kamal
Каміль Камал, карціна «Шпацыр». Фота artcenter.by

Вучыўся ў Гаўрыіла Вашчанкі

— Я люблю Беларусь і лічу сябе беларускім мастаком. Тут я адбыўся, стварыў свае работы. Да таго, як прыехаць у Мінск, вучыўся ў мастацкай вучэльні ў Баку, затым паступіў у Акадэмію мастацтваў імя І. Я. Рэпіна ў Санкт-Пецярбургу (тады яшчэ — Ленінградзе). Там маім педагогам быў вядомы жывапісец Яўсей Майсеенка, ураджэнец Гомельшчыны. Але метады класічнай ленінградскай школы жывапісу абмяжоўвалі маю ўнутраную свабоду. Аднойчы зямляк, які вучыўся ў Мінску, даслаў мне фатаграфіі сваіх малюнкаў. Яны мяне проста ўразілі: настолькі цікава ў беларускай сталіцы вучылі маляваць! І я зразумеў, што хачу вучыцца менавіта тут. Паступаў двойчы, нарэшце стаў студэнтам Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, спачатку факультэта станковага жывапісу, затым — манументальнага. У Мінску мне таксама пашанцавала з настаўнікам: ім быў Гаўрыіл Вашчанка. Вельмі высока цаню яго як мастака. Я ўдзячны лёсу, што меў у пачатку свайго шляху такіх таленавітых педагогаў.

Мэта мастацтва — захаваць душу чалавека

— Не бачу сэнсу ў жыцці без мастацтва. Чым захапляцца, чаму радавацца, ад чаго кайфаваць, калі не будзе архітэктуры, жывапісу, музыкі? Я не хачу пакрыўдзіць людзей іншых прафесій, кожны ў сваёй справе — мастак. Але чаму, да прыкладу, Пушкін нарадзіўся ў Расіі, Амар Хаям — на Усходзе? Гэта было неабходна людзям таго краю, але не толькі ім. Вялікія творцы дапамагаюць развівацца ўсяму чалавецтву. Саламон пакінуў пасля сябе словы, якія жывуць дагэтуль. Геній універсальны, яго творчасць блізкая ўсім людзям. Я лічу, кожны з нас спачатку чалавек, а потым ужо — прадстаўнік заходняй або ўсходняй культуры, той ці іншай нацыі, рэлігіі, традыцыі. Вось Леанарда да Вінчы — для мяне ён чалавек свету.

Не кожны, хто ўмее маляваць, можа называцца мастаком, нават калі выдатна ведае сваё рамяство. Сапраўдны мастак — той, у чыёй душы жыве боль. Выпрабаванні лёсу фарміруюць душу майстра, таму ён глыбокі, а не таму, што вучыўся там ці тут. Вось «Герніка» Пікасо — гэта канцэнтраваны боль, карціна на мяжы філасофіі і жывапісу. Для мяне два вялікія майстры — Пабла Пікасо і Хаан Міро. Яны здолелі паказаць тое, што адбываецца на нашай планеце, праблемы сучасных людзей. Мэта мастацтва — захаваць душу чалавека.

«Я пішу сэрцам»

— Галоўнае — быць шчырым і сумленным у творчасці. Я пішу сэрцам, ствараю на карцінах свет, народжаны маёй фантазіяй. З дапамогай фарбаў і ліній разважаю аб светабудове, аб зямным і містычным, аб процістаянні дабра і зла... Навошта тлумачыць сэнс той ці іншай маёй работы? Кожны ўбачыць у ёй сваё. Мастацтва патрабуе ўдумлівага гледача. На жаль, навык сузірання ў сучасных людзей паступова губляецца. Многія не цікавяцца мастацтвам, і гэта сумна.

Kamil-Kamal
Фота Юліі Раманьковай, zviazda.by

Немагчыма расказаць, як узнікае задума твора, адкуль бяруцца вобразы. У мяне ёсць скульптура — чалавек вярхом на фантастычнай жывёліне, я назваў гэтую работу «Натхненне». Творчы імпульс гэткі ж таямнічы і невызначальны, як гэтая дзівосная жывёліна.

Я аформіў чатыры дзясяткі кніг — у тым ліку Цімура Зульфікарава, Рыгора Барадуліна, Ганада Чарказяна ды іншых аўтараў. Мой любімы паэт — Рыгор Барадулін. Ілюстраваў серыю з перакладамі на беларускую мову кітайскіх паэтаў, у гэтых работах — маё графічнае прачытанне паэзіі Кітая, якая аказалася вельмі сугучнай майму ўспрыманню свету. Для адной з гэтых кніг стварыў 300 малюнкаў, яны потым выстаўляліся асобна. Памятаю, на той выставе да мяне падышла жанчына, яна была вельмі здзіўленая, што гэта намаляваў беларускі мастак. Я сапраўды натхніўся кітайскай паэзіяй, яна бярэ пачатак у глыбіні стагоддзяў, але гучыць вельмі сучасна, як і філасофія Лаа Цзы, якая мне блізкая.

Чаго хоча жанчына?

— Як і мужчына — гармоніі, шчасця, прыгажосці. Мне хацелася б, каб усім усяго хапала: дрэву — сонца і вады, чалавеку — ежы, каб на зямлі ніхто не пакутаваў, не галадаў і ўсе былі шчаслівыя.

Без жанчыны няма сэнсу ў існаванні гэтай планеты. Свет без яе — як дом без дзвярэй. Адкуль бяруцца жаночыя вобразы на маіх карцінах? Павінна здарыцца нешта натхняльнае, раптоўнае, тое «цудоўнае імгненне», як у вершы Пушкіна. Так, напрыклад, з’явілася карціна «Прыгажуня», на якой я паказаў жанчыну ў характэрным для Усходу адзенні, з міндалепадобнай формай вачэй.

Kamil-Kamal
Каміль Камал, карціна «Прыгажуня». Фота Юліі Раманьковай, zviazda.by

Сям’я — гэта і праца, і вялікая адказнасць. Абодва, мужчына і жанчына, адказныя за трываласць свайго саюза. «Жонка» ў даслоўным перакладзе з азербайджанскай мовы значыць «сябар жыцця». Той, хто знайшоў сябра жыцця, — шчаслівы чалавек. Калі ўзнікаюць у сям’і рознагалоссі, трэба ўмець дараваць. Хтосьці з дваіх, муж ці жонка, павінен валодаць гэтым дарам. Сям’я будуецца на каханні і павазе. Пры гэтым каханне не стаіць на месцы, а праходзіць розныя стадыі, закаханасць — толькі адна з іх. Праходзіць час, і закаханасць трансфармуецца ў цёплыя, сяброўскія пачуцці. Але гэта ўсё тое ж каханне.

Ці выратуе прыгажосць наш свет? 

Складанае пытанне. Мне здаецца, людзі ў сваім развіцці ўпусцілі нешта вельмі важнае. У «Маленькім прынцы» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы ёсць такія словы: «Прачнуўся раніцай — прыбяры сваю планету». У нас планета адна на ўсіх. У чалавецтва будзе шанец на выратаванне, калі мы знойдзем паразуменне, задумаемся аб нашым агульным доме і аб тых, хто побач.

Чытайце яшчэ: Мастак, дзеля якога знакаміты Луўр змяніў свае правілы. 10 цікавых фактаў з жыцця Марка Шагала  


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі

Галубка з яго тэатральнымі «галубянятамі» абвінавачвалі і ў нацыяналізме, і ў агітацыі за савецкую ўладу....

Апошнія навіны

    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип