Анлайн-адкрыццё адбудзецца 25 сакавіка, для наведання ўжывую выстава будзе даступная ад 10 красавіка па 4 траўня.
«Кожны дзень» — гэта лозунг, які скандуюць пратэстоўцы ў Беларусі, падкрэсліваючы працягласць супраціву і яго рытм, і захоўваючы ўпэўненасць, што пратэст будзе працягвацца заўтра і што ён не скончыцца. У сітуацыі палітычнага крызісу, які працягваўся з пачатку жніўня 2020 года, фраза «кожны дзень» аб’ядноўвае агульнае абяцанне выйсці на вуліцу. Выстава факусіруецца на дасягненні салідарнасці, мірнай тактыке супраціву, рэвалюцыйнай паэтыцы, механізмах дзяржаўнага гвалту і вымярэннях пратэсту.
Выстава «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў» звяртаецца да тых мастацкіх практык, якія адпавядаюць гісторыі і сучаснасці пратэстных рухаў і сетак салідарнасці. Эмансіпацыйны патэнцыял мастацтва выяўляецца ў розных формах і тэхніках. Мастацтва, прадстаўленае на выставе, даследуе, мадэлюе і правярае палітычную рэчаіснасць — альбо становіцца прамой крытыкай улады і актам нязгоды. Як і пратэстны рух, у якім няма цэнтра, выстава — на ўзроўні архітэктуры, канцэпцыі і куратарства — не дае жорсткай лінейнай структуры. Яго прастора арганізавана праз шэраг канцэптуальных вузлоў, якія пранізваюць яе.
У якасці жэсту салідарнасці з рэвалюцыйнымі працэсамі ў Беларусі выстава прадстаўляе зрэз сучаснага мастацтва, які стварае і дэманструе формы ўзаемадзеяння, супраціву, калектыўнасці і будучыні, якія практыкуюцца сёння — кожны дзень.