• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.04.2017 | Грамадства

Матрыца. Сіла і слабасьць беларускага нацыяналізму

Сяргей Харэўскі часам расказвае гісторыю пра самаспаленьне. У 15 гадоў ён прыйшоў да старэйшых студэнтаў-нацыяналістаў, маўляў, давайце што рабіць, і адзін зь іх, зьмераўшы Харэўскага поглядам, сказаў: «А давай ты ідзі самаспаліся, а мы дамо адпаведнае асьвятленьне».

ahon

Сваё беларускае самаспаленьне ўяўлялася панацэяй для беларушчыны. А яго не было. Незьлічоная колькасьць людзей была забітая, замучаная, зламаная за сваю беларускую ідэю, а так, каб нехта сам выйшаў і забіў сябе – такога не было. Таму пра гэта думалася. На мяжы 1970-80-х у падпольным часопісе «Люстра дзён» распавядалася пра Ромаса Каланту – маладога літоўца, які спаліў сябе ў Коўне ў 1972 годзе. Літаратуры пра гэта не было, таму друкаваліся жывыя ўспаміны літоўскай дзяўчыны, якая пра гэта ведала. Пазьней дазналіся пра Яна Палаха – чэскага студэнта, які самаспаліўся ў 1969-м.

– Свайго беларускага самаспаленьня не было, – канстатаваў Пісьменьнік.

– Чаму? – спытаўся Маленькі Прынц, – пабаяліся? Ня так моцна верылі ў сваю ідэю? Яна не была для іх канечна важнай, важнейшай за сьмерць? Ці сама ідэя не настолькі каштоўная, каб за яе самаспаліцца?

– Ідэя тут ні пры чым, – сказаў Пісьменьнік. – Уся справа ў характары беларускага нацыяналізму. Увогуле ў кожным нацыяналізме ёсьць дзьве плыні – закрытая і адкрытая. І ў залежнасьці ад таго, якая плынь дамінуе, такі і характар нацыяналізму. Беларускі нацыяналізм ад нараджэньня быў адкрыты. Вось глядзі. У літоўцаў ёсьць Томас Венцлава ці Рута Ванагайце. Іх паважаюць, яны прызнаныя інтэлектуалы. Але яны белыя вароны літоўскага нацыяналізму. Тое самае ў іншых нашых суседзяў. А беларускі нацыяналізм – гэта нацыяналізм белых варон. Зьяўляюцца ў нас, вядома, і чорныя, «сапраўдныя», але сама прырода нашага нацыяналізму іх маргіналізуе. Іх заўсёды мала.

– То бок, беларускі нацыяналізм ад прыроды слабы і ні на што ня здатны?

– Слабы ў пляне ўпартасьці, непераборлівасьці сродкаў, тупасьці часам – гэта так. Але ў тым самым ёсьць і сіла беларускага нацыяналізму. І калі гавораць, што час тупых, упартых, талібанскіх нацыяналізмаў незваротна мінуў, перад беларускім нацыяналізмам белых варон – адкрытая будучыня. Ён безабаронны перад нападнікамі, але ён жа ўвесь час мабілізуе, прываблівае да сябе вялікую колькасьць новых людзей, бо ён зусім не прымусовы, насамрэч прывабны, кажучы адным словам – добры.

Адкрыты нацыяналізм бясконца палемізуе. З часоў палемічнай літаратуры, што дамінавала як жанр у Вялікім княстве Літоўскім.

Характар беларускага нацыяналізму быў сфармуляваны ў часы «Нашай Нівы». Але калі прыгледзецца – ён вырас з ідэі краёвасьці і раней – ад студэнтаў-філаматаў, а яшчэ раней – з самога характару ВКЛ. Па сутнасьці сваёй гэта вельмі стары нацыяналізм і адначасова вельмі сучасны, вельмі пэрспэктыўны. Ідэі талерантнасьці, мультыкультуралізму і гармоніі заўсёды дамінавалі ў ім над праявамі лінейнага мысьленьня, нецярпімасьці і парадку.

У суседзкіх нацыяналізмах, як правіла, усё было наадварот – прыхільнікі гармоніі станавіліся маргіналамі ў агульнай масе прыхільнікаў парадку. Той жа літоўскі нацыяналізм умее быць жорсткім, ня гледзячы на тое, праз што пры гэтым даводзіцца пераступаць. Цяпер усё часьцей пішуць, што літоўцы самі зьнішчылі ўсіх габрэяў у 2-ю сусьветную вайну. Тым часам, нямецкія начальнікі ў Беларусі скардзіліся, што беларусаў ня надта прымусіш забіваць габрэяў і прасілі прыслаць украінцаў, латышоў ці тых жа літоўцаў. Ясна, што і беларусы-забойцы знаходзіліся, але прапарцыйна іх было столькі, колькі ў беларускім нацыяналізме парадку, гэта значыць, маргінальная частка.

Людзі, якія пазьней створаць БНР, яшчэ ў 1915 годзе прыдумалі Канфэдэрацыю Вялікага княства Літоўскага. Гэта быў краёвы праект і мусіў ажыцьцявіцца разам зь літоўцамі. Але ў 1918 годзе літоўцы, не сказаўшы ні слова, выходзяць з праекту і абвяшчаюць сваю асобную незалежнасьць. Сьледам беларусы абвяшчаюць БНР. У пэўным сэнсе гэта быў не зусім таго маштабу і той мультыкультурнасьці праект, які быў задуманы ад пачатку. Але характар БНР атрымаўся той самы, іншым ён быць ня мог, бо адлюстроўваў характар нацыяналізму.

– Слухай, але ў Літве ніколі так ня ганілі нацыяналізм, як у Беларусі, дзе гэтае слова людзі ўспрымаюць як лаянку. Чаму?

– Я ўжо казаў табе, што беларускі нацыяналізм безабаронны. Людзей палохаюць менавіта закрытым, тупым, талібанным нацыяналізмам. А белых варон заўсёды лёгка напалохаць чорнымі. Адзін мой знаёмы літаратар кажа, што кожны народ мусіць пераступіць празь сябе, «праз сваё дзярмо». Гэта значыць, з аднаго боку – без аглядкі і сораму адабраць у іншага тэрыторыю, завалодаць чужымі каштоўнасьцямі, вынішчыць габрэяў, а зь іншага – быць гатовым выйсьці на пляц і спаліць сябе. І гэтыя дзеяньні будуць ухваленыя абсалютнай большасьцю народа. У беларусаў усё наадварот. Большасьць народу гэтага не ўхваляе. І калі б Харэўскі на пачатку 80-х публічна самаспаліўся, ён усё адно ня стаў бы сымбалем. У беларусаў гатовасьць ісьці на самазьнішчэньне, каб сьцьвердзіць сваю праўду, выклікала жаль або насьмешку яшчэ з часоў Апанаса Філіповіча. У нас проста не было б Харэўскага, які тысячам людзей адкрыў праўду і прывабнасьць беларушчыны.

Працяг будзе

Сяргей Дубавец, svaboda.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип