“Мая Літванія” у школе нумар шэсць

10 снежня 2011 у СШ №6 Светлагорска адбыўся канцэрт “Мая Літванія” гомельскага барда Андрэя Мельнікава. Імпрэза прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

На імпрэзе выступіў светлагорскі журналіст, краязнаўца і літаратар, сёлетні пераможца “Літаратурных дажынак — 2011” у Крэве, а таксама выпускнік школы Віктар Раманцоў. Ён падзяліўся ўспамінамі пра свае школьныя гады, падзякаваў сваім настаўнікам (некаторыя з іх прысутнічалі на імпрэзе), расказаў пра сваю кнігу “Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях і адказах”, пра тое, што яго натхніла на яе напісанне, асноўныя тэмы кнігі.
Андрэй Мельнікаў пачаў свой аповед пра гісторыю кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ён паспяваў граць, спяваць, задаваць пытанні і ўзнагароджваць асабліва паспяховых гледачоў памятнымі прызамі. Вандроўка ў Літванію адбылася, па словах сведкаў, на ўра!

фота – Алесь Петухоў

Віктар Раманцоў

Андрэй Мельнікаў і группа падтрымкі

аўдыторыя

падарункі ад "Будзьма беларусамі!"

Урачыстае ўручэнне прызоў

Тэгі: