У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці савецкага і польскага военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза, Маршала Савецкага Саюза і Маршала Польшчы Канстанціна Ракасоўскага.
Выяўлены дакумент (НГАБ. Ф. 136. Воп. 25. Спр. 356. Арк. 82 адв.—83) дазваляе ўдакладніць некалькі істотных дэталяў. Раней лічылася, што Антаніна Ракасоўская памерла ў 1911 г., аднак, на самой справе гэта здарылася значна раней — 14 (1) ліпеня 1906 г., а прычынай яе смерці ва ўзросце 53 гадоў стала вадзянка. Запіс таксама адназначна сведчыць пра тое, што пахавалі Антаніну Ракасоўскую «на грамадскіх целяханскіх могілках». Дакумент выявіў сталы наведвальнік чытальнай залы архіва Уладзімір Міхайлавіч Абрамчук.