• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
10.01.2022 | Гісторыя

Фашчаўка: тут разбіваецца міф пра праваслаўную Усходнюю Беларусь

У 1967 годзе пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта мая маці ехала ўладкоўвацца на працу ў Магілёў. Тады людзі скідваліся па 3 рублі і дабіраліся з Оршы ў Магілёў на таксі. Недалёка ад Шклова, з левага боку ад дарогі за краем лесу, яна пабачыла фантастычныя вежы — абрыс вельмі гожага касцёла, які мільгануў і знік адразу, піша Паліна Качаткова для «Свободные новости».


49.jpg
Крыж на месцы былого велічнага касцёла. Фота аўтара

Вежы касцёла

Гэта здарылася каля вёскі Фашчаўка Шклоўскага раёну. Мая мама, Бязручка Ірына, гаворыць:

— Было моцнае ўражанне, калі я ўбачыла абрыс храма, вежы. Пасля спадзявалася яго яшчэ пабачыць, але ўсё. Ён знік.

Мяне ўразіла, што быў — і няма!

Касцёл узарвалі. Помнік у стылі барока...
Навошта было знішчаць? Можа, каб не бачылі партакратыі з дарогі, бо ён муляў ім вочы... Вялікая бяда: пры Машэраве ў Беларусі актыўна зносілі помнікі архітэктуры. Таварыства іх аховы тады яшчэ не было. З іншага боку, а каб і мелася — хіба была магчымасць запярэчыць? Адстаяць? Шанцаў мізер...

Калі касцёл ўжо знішчылі, таксісты, праязджаючы Фашчаўку, згадвалі і тамтэйшага Ёлупа. Я тады думала, што, відаць гэта старажытнае надмагілле на могілках, — незвычайная скульптура, помнік.

50.jpg
Новы касцёл у зусім іншым месцы. Фота аўтара

Але Фашчаўскі Ёлуп — не надмагілле.

Не блытаць Фашчаўскага Ёлупа і Шклоўскага Ідала

Шклоўскі (Ёлуп) Ідал — каменнае паганскае Божышча, знойдзена хлопчыкамі ў 1963 годзе ў Старым Шклове ў рацэ Серабранка. Прымітыўная скульптура, паганскае Божышча з заплюшчанымі вачыма, постаць, высечаная з пясчаніку.

51.jpg
Шклоўскі ёлуп

Да таго часу, як прыехалі навукоўцы, знаходку ўжо назвалі Шклоўскім Ёлупам па народнай традыцыі. «Ёлуп, ёлупень», — так часта кажуць, калі з’яўляецца нейкі незразумелы чалавекападобны абʼект, прымітыўная скульптура. Па расейску — «истукан».

Напачатку 1960-х гадоў Шклоўскага (Ёлупа) Ідала перавезлі ў Мінск на вуліцу Карла Маркса (прычым досыць моцна пры гэтым пашкодзілі), цяпер ён у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Там яго можна пабачыць на першым паверсе.

Калона Святога Сімпліцыяна альбо Фашчаўскі Ёлуп

У XVII стагоддзі кароль Жыгімонт Ваза перадаў Фашчаўку аршанскім езуітам. Тыя збудавалі ў вёсцы вялізны мураваны касцёл Спаслання Святога Духа.

Манахі-місіянеры прывозілі ў Фашчаўку хрысціянскія рэліквіі з розных краін свету.

У касцёле знаходзіўся цудатворны Абраз Божай Маці, які вабіў да сябе шматлікіх пілігрымаў.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку быў клуб, пасля зернясховішча. Можа касцёл бы і выстаяў, але ўмяшалася ідэалогія — змагаліся з рэлігіяй па ўсім Савецкім Саюзе. Палітыка партыі. Наўрад ці калгас бы справіўся з моцнымі мурамі езуіцкай місіі — для гэтага патрабавалася адмысловая тэхніка і сродкі.

Касцёл ніколі не перараблялі ў праваслаўную царкву, але ўзарвалі напрыканцы 1960-х. Цяпер на яго месцы — кукурузнае поле. Калі стаіш там, фізічна адчуваеш, што пад нагамі не проста зямля, а глыбокія сутарэнні, які засыпаныя друзам і зямлёй пасля выбуху і хаваюць у сабе шмат таямніц.

52.jpg
Фашчаўскі ёлуп. Фота аўтара

У Фашчаўскім касцёле быў алтар з мошчамі Святога Сымпліцыяна — Папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства. Ёсць версія, што частка мошчаў Сімпліцыяна замураваная ў калоне, а постаць на ёй — і ёсць Святы Сімпліцыян. І самы Фашчаўскі Ёлуп — гэта калона Святога Сімпліцыяна на раздарожжы.

Верагодна, што ў ёй таксама замураваны часткі Святога Крыжа Гасподня, на якім укрыжавалі Езуса Хрыста. Калі стаіш каля калоны, ахопліваюць адчуванні, як каля вялікіх хрысціянскіх святынь: тут нават цяплей, чым навокал, у халодныя дні.

Але калі спытаць у жыхароў Фашчаўкі проста на дарозе ці ў краме:

— А што ў вас каля могілак стаіць?

Адказ будзе адзін:

— Ёлуп! Ёлупень!

Мы ў шасці чалавек запыталіся...

«Ёлуп Хвашчоўскі» і Уладзімір Караткевіч

Фашчаўскі Ёлуп ці Хвашчоўскі згадваецца неаднаразова ў творах Уладзіміра Караткевіча. Стаўленне да Ёлупа Хвашчоўскага ў класіка амбівалентнае — ён Караткевічу хутчэй не падабаецца, як не падабалася класіку ўсё, што звязанае з езуітамі, але адначасова тое хвалявала яго.

У рускамоўнай версіі дэтэктыва «Чорны замак Альшанскі» ёсць такі момант:

«У вёсцы Фашчаўка пад Шкловам была калісьці ў сярэднія вякі езуіцкая місія і поруч яе стаяла на высокай калоне статуя. Удзячны народ забыўся, хто гэта: святы ці нейкі дзяржаўны дзеяч, але трывала замацаваў у слоўніку слова «ёлуп хвашчоўскі» для вызначэння чагосьці дурнога і бескарыснага».

У рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» («Нельга забыць») Фашчаўскі Ёлуп згадваецца інакш у сувязі з Марцэляй — нянькай галоўнага героя, пісьменніка і сцэнарыста Андрэя Грынкевіча:

«Андрэй усё ўспамінаў яе цёплыя рукі на галаве, яе блытаныя, бязладныя казкі над яго дзіцячым ложкам, сотні слоўцаў, пачынаючы ад «ёлупа Хвашчоўскага» і канчаючы «цёмна, хоць мышэй лаві», і адчуваў, што без яе, пэўна, яго нясцерпнае, да болю, пачуццё Радзімы зусім не было б такім поўным. Быў бы сабе звычайны гарадскі хлюпік, без мовы, без водару зямлі, які кожнай вясной хваляваў яго».

У гэтым выпадку Фашчаўскі Ёлуп выступае не як рэлікт рэлігійнага мінулага, а як жывая часціна народнай свядомасці. Тут Караткевіч піша па-добраму, бо каб не Марцэля з Хвашчоўскім Ёлупам, то не адчуў бы ён водару мовы і зямлі.

У «Каласах пад сярпом тваім» Фашчаўскі (Хвашчоўскі Ёлуп) узнікае ў сцэне знаёмства галоўнага героя Алеся Загорскага з Кастусём Каліноўскім. Тут Фашчаўскі Ёлуп не абʼект, а лаянка ў народным стылі.

Знаёмства адбываецца на свіслацкім кірмашы, дзе юнакі слухаюць сляпога старца-лірніка, і калі Каліноўскі кідае яму дробную медную манету, то заўважае, што Загорскі — «гожы падлетак з шэрымі вачыма хоча пакласці на ліру срэбны паўрубель». Праз гэта пачынаецца бойка, Загорскі не разумее, што кепскага ён зрабіў, калі хацеў аддзячыць лірніку за добрую песню:

«Яны ўсё яшчэ сачылі адзін за адным, але відаць было, што бойка згасне.

— Гэта ты дурань, — сказаў хлопец.— Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.

— А паперак няма? — буркнуў Алесь.

— Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.

Алесь разумеў, што хлопец кажа праўду, але вуха пякло, а незнаёмы яшчэ і лаяўся. Варожасць зноў пачала нарастаць.

— Ты хто такі? — не вельмі ветліва спытаў ён.

— А табе што?

— Ну хто? Паляк? Мазур?

І тут ён пачуў такое, што аж вочы сталі круглыя ад здзіўлення.

— Беларус, — спакойна сказаў хлопец.

— Што-о?

Алесь не мог зразумець, адкуль гэтаму хлопцу стала вядома яго таямніца, ягонае адкрыццё. Але хлопец, відаць, зразумеў пытанне як выгук пагарды. Алесь не стрымаўся.

— Адкуль гэта ты даведаўся? Гэта ж я адкрыў. Гэта я — беларус».

Тут «Ёлуп Хвашчоўскі» — лаянка, але праз яе галоўны герой набліжаецца да Беларушчыны.

Рыцар на калоне

Ёсць яшчэ легенда, звязаная, хутчэй за ўсё, з месцам, дзе стаіць калона, а стаіць яна каля могілак. Паводле гэтай легендай пад калонай пахаваны рыцар — удзельнік Аршанскай бітвы, якія быў паранены, якога лячылі манахі і не вылечылі: памёр ад ранаў. Манахі яго пахавалі і зрабілі мемарыял — калону, а зверху — постаць рыцара.

Кажуць, раней драўляны рыцар на металічным штыры паварочваўся ў той бок, з якога на Беларусь ішла вайна. Такім чынам папярэджваў пра небяспеку. А цяпер хоць драўляная скульптура рыцара зусім зусім спарахнела, але павернутая яна на Усход.

54.jpg
Фашчаўскі рыцар. Фота аўтара


Фашчаўскі рыцар — прывідная постаць на дзесяціметровай калоне з чырвонай цэглы.

Цяпер рыцар на калоне мала падобны на чалавека.

Рыцар стаў празрыстым, ператварыся ў драўляныя карункі.

Ён падобны на птушку.

Птах, які з апошні сіл захінае крыламі Беларусь.

І яшчэ стаіць. З апошніх сіл.

Абаронца краю.

Паліна Качаткова, sn-plus.com

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларусы свету

Ручнікі і накідкі для ложка, расшытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі

На віртуальнай выставе Нацыянальнага музея Рэспублікі Комі можна ўбачыць калекцыю тэкстылю, створанага беларускай Галінай Вавілінай,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Мастацтва

У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў

У Львоўскім музеі гісторыі Украіны адкрылася выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў

«Мы павінны супраціўляцца даступнымі спосабамі» — які ён, магчымы супраціў у сённяшняй Беларусі з такім высокім...

valiancina_shauchenka
Краіна Каранавірус

У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?

Першы інфікаваны новым штамам — у Мінску, другі — у Віцебску. Абодва выпадкі лабараторна пацвердзілі. Пацыенты...

Апошнія навіны

    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, расшытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    Культура Грамадства Музыка Гісторыя
    Кампазітар, дзякуючы якому ўпершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова. Гістарычны след Станіслава Манюшкі
    Культура Літаратура
    «Літаратуразнаўства дае зразумець, што краіна з гісторыяй — моцная»
    Грамадства Краіна Беларусы свету
    Як вярнуцца ў Беларусь турысту, калі ў яго згублены або скрадзены пашпарт
    Грамадства
    «Камфортнасць — не пра адсутнасць страху, а пра яго адэкватную долю». Акалічнасці псіхалагічнай дапамогі пацярпелым ад вайны
    Грамадства
    Салігорскі «Шахцёр» згуляў унічыю 0:0 з «Клужам» у першым матчы 1/2 фіналу кваліфікацыі Лігі канферэнцый
    Грамадства Мастацтва
    Жонка мастака Пушкіна: «Муж працуе ў прамысловай зоне...»

Афіша

  • 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 10.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 10.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 10.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 10.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 10.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 10.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM