Паэт Міхась Скобла і бард Алесь Камоцкі правялі 5 студзеня творчыя сустрэчы ў Віцебску. Імпрэзы адбыліся ў сярэдняй школе № 4 і Інстытуце павышэння кваліфікацыі настаўнікаў.
“Часам здараецца, што пасля выступаў адчуваеш сябе стомленым і знясіленым. Імпрэзы ў Віцебску былі абсалютна іншай: ад той цеплыні і сардэчнасці, з якой нас сустрэлі вучні, у мяне падняўся настрой і не адпускала жаданне працягваць спяваць для іх”, – прызнаўся Алесь Камоцкі.
Паэт Міхась Скобла зачытаў вучням свае вершы і правёў конкурсы, прысвечаныя вядомым асобам Беларусі.