Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы Міхась Скобла і Васіль Жуковіч наведаюць Слуцк, дзе правядуць дзве творчыя сустрэчы ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма Беларусамі!” .
11.00 — сустрэча з чытачамі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы.
13.00 — сустрэча з вучнямі ў СШ №5.
У бібліятэцы будзе зладжаная прэзентацыя кніжнай серыі “Галасы Айчыны”: Алесь Салавей і Уладзімір Дудзіцкі — паэты Міншчыны.
Дзвюма гадзінамі пазней у школе пройдуць паэтычныя чытанні і будуць праведзеныя конкурсы на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.