Міністэрства інфармацыі прыпыніла на тры месяцы дзейнасць выдавецтва «Галіяфы», паведамляе БЕЛТА.
Прычына прыпынення такая ж, як і ў выдавецтва «Медысонт»: прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства «Галіяфы» парушыла тэрміны звароту ў Міністэрства інфармацыі з апавяшчэннем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў«.
«Галіяфы» спецыялізуюцца на выданні беларускамоўнай літаратуры. У выдавецтвы выходзілі кнігі Альгерда Бахарэвіча, Вольгі Гапеевай, Валянціна Акудовіча, Анатоля Вярцінскага і многіх іншых аўтараў.