• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.11.2015 | Культура

Мінкультуры аб’явіла конкурс эскізных праектаў помніка Настассі Слуцкай

Конкурс эскізных праектаў помніка Настассі Слуцкай праводзіцца ў Беларусі да 14 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Конкурс аб’яўлены з мэтай пошуку найбольш выразнага вобраза легендарнай княгіні як жанчыны-воіна, жанчыны-абаронцы. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную адукацыю. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Месцам размяшчэння помніка вызначаны сквер па вул. Вялікая Горка ў горадзе Слуцку. Абавязковай умовай з’яўляецца неабходнасць улічыць агульную горадабудаўнічую сітуацыю і гістарычнага цэнтра горада, візуальнага ўспрымання помніка ў розных участках сквера.

Заяўка на ўдзел у конкурсе падаецца да 14 снежня ўключна па адрасе: Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 309, кантактны тэлефон + 375 17 203 74 12. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца не пазней за 14 снежня ў галерэю ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”.

Матэрыялы разгледзіць журы на закрытым пасяджэнні не пазней за 18 снежня. Склад журы зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш як палавіны складу журы адкрытым галасаванне простай большасцю галасоў прысутных. Пры аднолькавай колькасці галасоў “за” і “супраць” голас старшыні з’яляюцца рашаючым.

Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў: адпаведнасць умовам конкурсу, высокі прафесійны ўзровень, выкарыстанне арыгінальнага рашэння, адлюстраванне найбольш выразнага вобраза Настассі Слуцкай.

Рашэннем журы вызначаецца эскізны праект, які заняў першае месца, і пераможца (аўтар эскізнага праекта). Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помніка. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння журы на афіцыйным сайце Міністэрства культуры.

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, яго ўмовах, крытэрыях, парадку і тэрмінах аб’яўлення вынікаў размяшчаецца на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры, Слуцкага выканаўчага камітэта і Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства культуры і Слуцкі райвыканкам.

 

БелТА

Фота: nasledie-sluck.by

Тэгі: Слуцк

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Вроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Вроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    Ва Вроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип