• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.12.2015 | Навіны "Будзьма!" У краіне

Мінск – Віцебск. Паэтычныя чытанні

12 снежня ў горадзе Віцебску ў Арт-Прасторы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшлі сумесныя паэтычныя чытанні Алеся Замкоўскага і Уладзя Лянкевіча.

У самым цэнтры Віцебска на вуліцы Талстога ў памяшканні павышанай артыстычнасці, якое апошнім часам становіцца візітоўкай места, у дажджысты суботні надвячорак сабраліся людзі паслухаць вершы.

Першым на правах гаспадара чытаў Алесь Замкоўскі. Публіка надзвычай актыўна адгукалася  ці не пасля кожнага верша. Чытанні суправаджала змушаная і нязмушаная гутарка. Так Алесю давялося тлумачыць, чаму ў яго дагэтуль няма кнігі, хоць піша ён даўно і досыць паспяхова. Некалькі вершаў паэту нават давялося чытаць на біс.

У другой палове сустрэчы чытаў Уладзь Лянкевіч, які завітаў з Мінска. Аўтар прадставіў сваю кнігу “70% вады”, пачытаў з яе і колькі зусім свежых тэкстаў. У паўзах між тэкстамі разгарнулася дыскусія на вечную тэму: форма-змест. Той-сёй акуартна намякаў на фармалізм Лянкевіча, які ў сваю чаргу аджартоўваўся: маўляў, чытайце мяне штодзень, і сэнсы праявяцца.

Калі дайшлі да розыгрышу невялікіх сувеніраў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, то ад прэтэндэнтаў на званне аўтара найлепшага пытання не было адбою. Што ні голас, то дасціпны!

Здаецца, што часам гэткага імпэту і жывасці не хапае ў нардычна-абыякавай мінскай публікі.

Тэгі: Віцебск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

Апошнія навіны

    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип