Міністэрства аховы здароўя устанавіла парадак падаўжэння і скарачэння тэрмінаў знаходжання грамадзян у самаізаляцыі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства №49 ад 8 мая 2020 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Тэрміны самаізаляцыі грамадзянам Беларусі, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства падаўжаюцца, калі пры паўторным правядзенні лабараторнага даследавання біялагічнага матэрыялу атрыманы станоўчы вынік на COVID-19 ў асобы, які мае гэтую інфекцыю, або кантакту першага ўзроўню. Таксама гэта тычыцца тых выпадкаў, калі ў апошні дзень ўстаноўленага перыяду самаізаляцыі не завершана даследванне кантакту першага ўзроўню па COVID-19.
Пасля таго, як атрымана інфармацыя аб наяўнасці падстаў для падаўжэння тэрмінаў самаізаляцыі, такім грамадзянам дадаткова ўручаць патрабаванне аб захаванні правіл паводзін на гэты перыяд з указаннем канкрэтных тэрмінаў.
У некаторых выпадках тэрміны знаходжання ў самаізаляцыі могуць быць скарочаныя для тых, хто прыбыў у Беларусь з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Гэта магчыма пры звароце чалавека, які прыбыў у рэспубліку для аказання спецыялізаванай, у тым ліку высокатэхналагічнай, медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя.
Для скарачэння тэрмінаў самаізаляцыі грамадзяне па прыбыцці ў Беларусь могуць звярнуцца ў арганізацыі аховы здароўя пры наяўнасці адмоўнага выніку лабараторнага даследавання, выкананага не пазней двух сутак да даты перасячэння дзяржмяжы.
Што тычыцца хадайніцтва аб скарачэнні тэрмінаў самаізаляцыі замежных спецыялістаў, то яно накіроўваецца ў тэрытарыяльную арганізацыю аховы здароўя кампаніяй-рэзідэнтам не пазней, чым за пяць працоўных дзён да іх прыбыцця. Рашэнне прымаецца на працягу чатырох працоўных дзён пасля атрымання такога хадайніцтва па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі і ўстановамі, якія ажыццяўляюць дзяржсаннагляд. Па месцы часовага знаходжання замежных спецыялістаў праводзяць неабходныя санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, і пры наяўнасці ў іх адмоўных вынікаў лабараторнага даследавання, выкананага не пазней двух сутак да даты перасячэння мяжы, наведванне для ацэнкі захавання патрабаванні пра самаізаляцыю спыняецца.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.