Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпускаюць у Беларусь

Свабода даведалася, што галаву каталіцкага касьцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуша Кандрусевіча, беларускія памежнікі не ўпускаюць у Беларусь. Герарх вяртаўся дадому з Польшчы, перадае «Свабода».


«Я знаходжуся на пераходзе ў Кузьніцы, мяне не пусьцілі, — сказаў Свабодзе мітрапаліт Кандрусевіч. — Потым будзе заява. Пакуль нічога больш сказаць не магу».

Мітрапаліт Кандрусевіч зьяўляецца грамадзянінам Беларусі. Свабода спрабуе даведацца падрабязнасьці ў Памежным камітэце Беларусі.