Міжнародная Студэнцкая Школка Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў

Запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў

Международное молодежное правозащитное движение
Международная Школа Прав Человека и Демократии
Международная сеть по правам студентов
Моладзевая прафзьвязная група «Студэнцкая Рада»

/Мы ждем только тех, у кого любознательность сильнее
лени или страха перед собственным бессилием/.
Борис Рудин.

Мы запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе ў канцы лютага ў Менску.

У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

Гэта дзьвух-дзённы сэмінар па навучаньню асновам Правоў Чалавека;

* стратэгіям й тактыкам абароны грамадзкіх інтарэсаў;
* вядзеньню грамадзкіх кампаній й акцый салідарнасьці;
* арганізацыі эфектыўнай грамадзкай дзейнасьці;
* абароне Правоў Студэнтаў;
* стварэньню й разьвіцьцю студэнцкіх ініцыятыў;
* новым тактыкам абароны Правоў Студэнтаў і моладзі ў агульным.

Экспэртамі й трэнерамі Школкі зьяўляюцца вядомыя праваабаронцы і экспэрты ў сфэры грамадзянскіх ініцыятыў поруч зь лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзянскімі актывістамі.

У Школцы могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя Правы Чалавека альбо Правы Студэнтаў.
Мы прымаем заяўкі ад кандыдатаў зь Беларусі, Расеі й Ўкраіны не старэйшых за 30 год.

Як прыняць удзел:

Дзеля таго каб прыняць удзел у сэсіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па

адрэсе: studentHRschool@hrworld.ru

Для ўдзельнікаў, прайшоўшых конкурсны адбор, навучаньне ў сэмінарах Школкі бясплатнае, прадстаўляецца харчаваньне, а для ўдзельнікаў, прыязджаючых зь іншых гарадоў і пражываньне.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лютага!!

Дадатковая інфармацыя:

e-mail: studentHRschool@hrworld.ru
Елизавета Ефимова
Анна Добровольская, Виктория Громова