Міжнароднае радыё Кітая вяшчае і па-беларуску

radio_kitaj

Міжнароднае радыё Кітая (МРК), адзінае ў Кітаі дзяржаўнае радыё, якое здзяйсняе вяшчанне на замежныя краіны, вядзе вяшчанне і па-беларску.

Заснаванае ў 3 снежня 1941 года, яно ставіць сабе за мэту “пазнаёміць свет з Кітаем, пазнаёміць Кітай са светам, здружыць людзей розных краін адзін з адным, паглыбіць разуменне і сяброўства паміж народамі Кітая і ўсяго свету”.

Па стане на канец 2007 года, праграмы Міжнароднага радыё Кітая можна было праслухаць на 53 мовах у аб’ёме 1520 гадзін у суткі. У 2008 годзе МРК атрымала 2,7 мільёнаў звычайных і электронных лістоў з 161 краіны і рэгіёнаў. МРК мае больш 3500 клубаў радыёслухачоў ва ўсім свеце. Міжнароднае Радыё Кітая ўжо стала адной з самых буйных міжнародных радыёстанцый.

Інтэрнэт-старонка радыё: belarusian.cri.cn

Тэгі: