Міжнародны летнік для моладзі ў Беларусі

14.05.2010 Адукацыя

Шукаем удзельнікаў летніку з жаданнем дзяліцца сваімі ведамі ці набыць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладзю з Польшчы і Нямеччыны!

Калі і дзе? Сам летнік адбудзецца з 24 па 31 ліпеня 2010 году ў вёсцы Дунаева, Капыльскі раён, Беларусь.

Што будзе? Сумесная пабудова печкі, майстар-класы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў.

Як? У намётах на тэрыторыі Адукацыйнага цэнтру ў Дунаева.

Мова летніку англійская, але валоданне польскай ці нямецкай не забараняецца!

Праезд і харчаванне забяспечваюць арганізатары.

Падрыхтоўчы семінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5-га-6-га чэрвеня 2010 г.

Калі Вас цікавіць тэма традыцый і рамесніцтва, а таксама магчымасць удзела ў міжнародным летніку просім даслаць Вас наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў alesja.bel@gmail.com i melissolia@gmail.com да 25 траўня.

Ваша імя і прозвішча:

Якімі традыцынымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?

Які вопыт удзелу ў міжнародных летніках маеце?

Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?