Моцная “Мова ці кава”: “таткаў вершык”, бокс і суд

6 траўня ў галерэі “Ў” прайшлі адзінаццатыя заняткі курсаў беларускай мовы “Мова ці кава”, на якіх прысутнічала 65 чалавек.

– Напэўна, гэта быў самы насычаны занятак у плане гасцей і цікавостак. Адкрыла занятак заснавальніца курсаў Кацярына Кібальчыч, якая прыехала з Масквы. Кацярына абвесціла, што 27 траўня мусіць адбыцца апошні занятак, а далей – перапынак на вакацыі. Аднак студэнты “выгандлявалі” яшчэ адзін панядзелак з “Мовай ці кавай”. У выніку апошні занятак запланавалі на 3 чэрвеня, – распавядае вядучая курсаў філолаг Алеся Літвіноўская.

14
Пасля рубрыкі “Ньюскафэ” студэнты ў экспрэс-варыянце наведалі літаратурную прэзентацыю ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Пасля для іх экспромтам прачытала “таткаў вершык” маленькая Аленка Хадановіч.

16

– Пасля на занятку быў госць – непераможны беларускі баксёр Віталь Гуркоў, васьміразовы чэмпіён свету! Беларускамоўны чалавек! Супольна мы праглядзелі ролікі з баёў і выступаў Віталя – і засталіся пад вялікім уражаннем. Віталь доўга адказваў на пытанні студэнтаў, – дадае вядучы курсаў журналіст Глеб Лабадзенка.

33
Граматычнай тэмай занятка было трэцяе скланенне. Лексічнай – Сям’я / Суд. Скончылася ўсё гульнёй “Што? Дзе? Калі?”, Апалінэрам, Напалеонам у ванне з шампанскім і самаварам Янкі Купалы.

Заняткі ладзіліся пры падтрымцы градмадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: