• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.07.2019 | Грамадскі сектар

Ці рэальна ў Беларусі стварыць моцныя мясцовыя грамадскія супольнасці?

Аляксей Гайдукевіч разважае на budzma.by пра тое, якім чынам можна ажывіць мясцовы актывізм у рэгіёнах.


У Беларусі большасць звычайна ўспрымае грамадскі сектар як нейкія структуры, навязаныя дзяржавай, альбо паўлегальныя арганізацыі з невядомымі крыніцамі фінансавання. Асноўная маса грамадзян не знаёмая з сацыяльнай, гарызантальнай актыўнасцю і ставіцца да лакальных ініцыятыў як мінімум насцярожана.

Гістарычна так склалася, што той, хто выходзіць за стандартны шаблон паводзінаў "праца-дом-праца", выносіцца соцыумам за межы грамадства і не ўспрымаецца гарманічна.

Таму шмат пытанняў выклікаюць прапановы аб развіцці мясцовых супольнасцяў, пра якія я выказаўся ў матэрыяле аб супрацьстаянні алкагольнай катастрофе ў нашай краіне.

Як спыніць павальную алкагалізацыю насельніцтва ў Беларусі?

Прыклады з далёкай Ісландыі ці з яшчэ больш экзатычных ЗША могуць успрымацца як прыклады з іншай планеты. Таму варта пазнаёміць беларусаў з лакальнай дзейнасцю ў блізкай нам Польшчы, а ў прыватнасці з Добраахвотніцкай пажарнай службай.

Так, вам не падалося! За Бугам прытрымліваюцца традыцый з эпохі станаўлення гэтага кірунку грамадскай актыўнасці. І дзяржава з ахвотай падтрымлівае ініцыятыўных грамадзянаў, якія бясплатна займаюцца ратаўнічай дзейнасцю (добраахвотнік атрымлівае толькі пагадзінную аплату за ўдзел у ратаўнічых аперацыях і тушэннях).

DSC_6317-768x509.jpg

Фота: twojaslupca.pl

Уявіць, што ў Беларусі чыноўнікі могуць пайсці на перадачу часткі дзяржаўных паўнамоцтваў (тым больш у сферы бяспекі), цяжка. Але на маю думку, менавіта такія крокі могуць стаць пачаткам адраджэння рэгіёнаў і выхаду мясцовых супольнасцяў на якасна новы ўзровень гарызантальнага ўзаемадзеяння грамадзянаў.

Пажарныя структуры часта з'яўляюцца адзіным месцам, дзе жыхары мясцовасці разам выконваюць добраахвотную бясплатную працу на агульную карысць

Дзяржаўная пажарная служба ў Польшчы налічвае 30 тысяч ратаўнікоў. Добраахвотнікаў у краіне каля 600 тысяч. Менш чым палова мае ліцэнзіі на ўсе асноўныя віды дзейнасці. Астатнія — гэта тэхнічныя супрацоўнікі, а таксама ўдзельнікі спартыўна-культурніцкага жыцця дружын, моладзевыя актывісты і гэтак далей.

У Польшчы сутыкнуліся з новымі ўмовамі жыцця — шмат прафесійных пажарных з'ехала на заробкі ў заходнія краіны, таму дзяржаўная служба адчувае недабор. У такой сітуацыі добраахвотныя дружыны, якія дзейнічалі нават за часамі камуністычнай улады, сталі сапраўдным паратункам.

Пажарную бяспеку ў вясковых мясцовасцях, асабліва ў летнія часы, забяспечваюць добраахвотнікі. А статыстыка дэманструе сталы рост колькасці ратаўнічых акцый, у якіх яны бяруць ўдзел разам з дзяржаўнай службай і нават асобна.

Мясцовыя ўлады фінансуюць закупку неабходнага абсталявання для добраахвотнікаў і выплачваюць заробкі за час правядзення ратаўнічых аперацый, астатняя дзейнасць фінансуецца за кошт фундатараў, унёскаў добраахвотнікаў, удзелу мясцовых жыхароў і арганізацый.

Як адзначаецца ў адмысловым даследаванні, аддзелы Добраахвотнай службы ўсё больш бяруць на сябе функцыі пунктаў грамадскай актыўнасці ў невялікіх мястэчках. Пажарныя аб'ядноўваюць актыўных прадстаўнікоў мясцовых супольнасцяў, арганізуюць грамадскае жыццё ў рэгіёнах. Акрамя таго, што пры ратаўнічых службах развіваюцца музычныя і спартыўныя секцыі, вядзецца шырокая праца з моладдзю, пажарныя супрацоўнічаюць з іншымі грамадскімі аб'яднаннямі (экалагічнымі, культурніцкімі, дабрачыннымі, па лакальным развіцці і іншымі).

Як дабрачыннасць умацоўвае салідарнасць у грамадстве

Як адзначаецца ў дакладзе, пажарныя структуры часта з'яўляюцца адзіным месцам, дзе жыхары мясцовасці разам выконваюць добраахвотную бясплатную працу на агульную карысць супольнасці (ратаўнікі ў тым ліку займаюцца доглядам мясцовых помнікаў архітэктуры, арганізацыяй і ўдзелам у народных святах, фестывалях, утрымліваюць музеі, бібліятэкі і г.д., адукацыйнай працай, арганізацыяй музычных і тэатральных лакальных груп).

У Беларусі ініцыятыва на баку грамадскіх актывістаў і ўладаў

Па розных ацэнках, колькасць супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі складае прыблізна 25 000 чалавек. Амаль такая ж, як і ў дзяржаўнай службе Польшчы.

З функцыямі, падобнымі да польскіх добраахвотнікаў, у нас у краіне арганізацый няма.

Зразумела, што аб'ёмы бюджэтаў і адсутнасць падобных традыцый не дазваляюць кіраўніцтву МНС РБ нават задумацца аб спрыянні ўзнікненню добраахвотнай службы па польскім прыкладзе.

Але на маю думку, падобныя арганізацыі змаглі б пачаць сапраўдную рэвалюцыю ў грамадскім жыцці рэгіёнаў.

У сітуацыі, калі, фактычна, усе намаганні ўладаў адрадзіць жыццё на беларускай вёсцы падаюцца марнымі, такога кшталту ініцыятывы маглі б стаць сапраўдным паратункам для лакальных грамад.

Прыклад Польшчы — гатовы ўзор для пераймання, а не нагода для развагаў пра карысць для беларускага грамадства з’яўлення аб’яднаных супольнасцяў на мясцовым узроўні. Тым больш не летуценні пра стварэнне сістэмы грамадзянскай абароны з кіраўнікамі аблвыканкамаў на чале, пра якія так шмат было чуваць некалькі гадоў таму ў дзяржаўнай прэсе.

У матэрыяле пра беларускую армію я разважаў пра неабходнасць вяртання даверу да вайскоўцаў у прыватнасці і агулам да людзей у форме.

Ці вернецца давер да Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь?

Акрамя ажыўлення вёсак і невялікіх мястэчак, спробы адраджэння грамадскай актыўнасці ў іх, стварэнне добраахвотных лакальных пажарных службаў станоўча б паўплывала на грамадскае меркаванне ў краіне. Магчыма, стала б падмуркам для пабудовы сапраўдны сучаснай дзяржавы, якая б абапіралася на шырокія колы салідарных і арганізаваных грамадзян.

У гэтым мусяць быць зацікаўленыя не толькі грамадскія актывісты, але і дзяржаўныя структуры.

Аляксей Гайдукевіч, budzma.by



Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип